Сырадэля

род раслін

Сырадэ́ля[3][4], птушканожка[4] (Ornithopus) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Сырадэля

Сырадэля вельмі маленькая (Ornithopus perpusillus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ornithopus L.

Тыпавы від
Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26817
NCBI  100159
EOL  28045
IPNI  23086-1

Батанічнае апісанне правіць

 
Сырадэля пасяўная (Ornithopus sativus). Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Аднагадовыя травяністыя расліны вышынёй да 60 см. Сцёблы тонкія, галінастыя. Лісце непарнаперыстае, ланцэтнае. Кветкі дробныя, бледна-ружовыя, сабраныя ў гронкі. Плод — струк, нагадвае нагу птушкі (адсюль другая назва).

Арэал правіць

Род налічвае каля 10 відаў (6 відаў[5]). Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. Сырадэля пасяўная (Ornithopus sativus) як кармавая расліна з канца XIX стагоддзя ўведзена ў культуру ў Еўропе, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі.

Спіс відаў правіць

Значэнне і выкарыстанне правіць

Зялёная маса сырадэлі ідзе на корм і ўгнаенне. Меданосная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 91. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б БелЭн 2002.
  5. Ornithopus (англ.) // The Plant List

Літаратура правіць

Спасылкі правіць