Сырвэ (паўвостраў)

Сырвэ, раней Цэрэль (эст.: Sõrve poolsaar) — вялікі паўвостраў у Эстоніі, у паўднёва-заходняй частцы вострава Саарэмаа. Самы паўднёвы пункт паўвострава — мыс Сырвэ.

Паўвостраў Сырвэ распасціраецца ад ракі Салмэ да мыса Сырвэ (прыкладна 32 км), яго шырыня ў цэнтральнай частцы складае каля 10 км, у самым вузкім месцы пярэсмыка паўвострава (на лініі Унгру-Пагіла) — 1,6 км, на лініі Лыпэ-Каймры — 3 км. На захадзе паўвостраў прымыкае да адкрытай часткі Балтыйскага мора, на ўсходзе — да Рыжскага заліва, на поўдні яго аддзяляе ад Курзэмэ Ірбенскі праліў.