Сэндфард Флемінг

Сэр Сэндфард Флемінг (англ.: Sandford Fleming; 7 студзеня 1827 — 22 ліпеня 1915) — інжынер, які стварыў чыгуначную сетку Канады.

Сэндфард Флемінг
англ.: Sandford Fleming
Род дзейнасці дызайнер паштовых марак, вынаходнік
Дата нараджэння 7 студзеня 1827(1827-01-07)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 ліпеня 1915(1915-07-22) (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Lily Frances Fleming[d]
Член у
Узнагароды і прэміі
рыцар-камандор ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзякуючы Флемінгу свет быў умоўна падзелены на часавыя паясы — ідэю абгрунтаваў у 1869 годзе Чарлз Ф. Дауд, дырэктар школы з Саратога Спрынгс, а сэр Сэндфард Флемінг актыўна падтрымаў яе. Таксама ён быў дызайнерам першых канадскіх паштовых марак.

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Керкалдзі, Файф, Шатландыя. У 14-гадовым узросце стаў памочнікам каморніка. У 18-гадовым узросце разам са старэйшым братам пераехаў у Канаду. Браты доўга падарожнічалі па Канадзе, наведалі большасць буйных гарадоў краіны, пакуль не пасяліліся ў Пітэрбара. У 1849 годзе Стэнфард Флемінг уладкаваўся каморнікам. У тым жа 1849 годзе стаў студэнтам Каралеўскага Канадскага інстытута. Спачатку інстытут планаваўся як установа па практычных курсах для інжынераў і геадэзістаў. Але пазней у ім сабралася ўплывовая навуковая супольнасць. У 1851 годзе Стэндфард Флемінг узяў удзел у распрацоўцы першай канадскай маркі Threepenny Beaver.

Спачатку працаваў геадэзістам, пасля быў павышаны да галоўнага інжынера Паўночнай Канадскай чыгункі. Флемінг актыўна падтрымліваў адмову ад драўляных мастоў на карысць металічных. У гэтым перыяд шмат канфліктуе з архітэктарам Фрэдэрыкам Уільямам Камберлендам.

У 1862 годзе Флемінгу даручылі будаўніцтва транскантынентальнай чыгункі. Далёка не ўсе падтрымлівалі яго ідэю будаваць металічныя чыгуначныя масты — дужа дарагімі яны былі. Толькі пазней кіраўніцтва зразумела іх надзейнасць і пажараўстойлівасць.

У 1863 годзе прызначаны галоўным урадавым геадэзістам Новай Шатландыі. На гэтай пасадзе ўзначальваў будаўніцтва адной з новых чыгуначных ліній. Неўзабаве Флемінг адмаўляецца супрацоўнічаць з падрадчыкамі з-за, на яго думку, занадта высокіх цэн. Яму прапанавалі заняцца будаўніцтвам самому. Флемінг будуе чыгуначную лінію параўнальна танна і ашчаджае значныя бюджэтныя сродкі.

У 1880 годзе пакідае геадэзію і ўладкоўваецца ў Каралеўскі Інстытут Кінгстана, дзе застаецца на пасадзе ганаровага рэктара да канца жыцця.

Зноскі

Спасылкі правіць