Сэрцападобнікі (Cardiidae) — сямейства двухстворкавых малюскаў з атрада Veneroida. Каля 30 родаў, больш за 250 відаў (гл.серыпес грэнландскі). Пашыраны ўсюды. Жывуць на мелкаводдзі, пераважна ў цёплых водах. Фільтратары. Буйныя віды ядомыя.

Сэрцападобнікі

Трыдакна гіганцкая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cardiidae Lamarck, 1809


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  80865
NCBI  55708
EOL  46473459
FW  59532

Апісанне правіць

Таўстасценная ракавіна выпуклая, мае сэрцападобную форму. Дасягаюць у даўжыню да 10 см, маюць рэбры, у некаторых відаў ёсць шыпы. Нага добра развітая, з яе дапамогай малюскі не толькі перасоўваюцца і хутка закопваюцца ў грунт, але і падскокваюць на некалькі сантыметраў над дном, калі адчуваюць небяспеку. Сілкуюцца планктонам і дэтрытам. У адрозненне ад большасці малюскаў з'яўляюцца гермафрадытамі і могуць хутка размнажацца.

З'яўляюцца аб'ектам здабычы.

Класіфікацыя правіць

 
Acrosterigma cignorum

Літаратура правіць