Сюіта (фр.: suite[1] — «шэраг», «паслядоўнасць», «чаргаванне») — 1) інструментальны музычны твор шматчасткавай цыклічнай будовы, які складаецца з адносна самастойных кантрастных частак, аб'яднаных агульнай мастацкай задумай. Ад санаты і сімфоніі адрозніваецца больш простай музычнай драматургіяй і структурай, адсутнасцю рэгламентацыі колькасці і паслядоўнасці частак, а таксама сувяззю з песняй і танцам. 2) Харэаграфічная кампазіцыя з некалькіх танцаў, самастойны твор або ў складзе балетнага спектакля.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.443

Літаратура правіць