Сядзенне на кукішках

Сядзенне на кукішках — пастава сядзення без апоры пад ягадзіцамі з сагнутымі каленямі і апорай на ступні.

Сфера ўжывання правіць

Пастава звычайна прымаецца падчас адпачынку або дэфекацыі. Жанчыны, акрамя таго, могуць сядзець на кукішках падчас мачаспускання, родаў або палавога акту. Сядзенне на кукішках можа быць практыкаваннем у ёзе (en:Malasana) і некаторых усходніх адзінаборствах.

Феномен сядзення на кукішках даследаваў Марсель Мос, які звярнуў увагу, што папулярнасць гэтай паставы абумоўлена ўзростам (дзеці прымаюць яе часцей за дарослых) і культурнай прыналежнасцю (звычай сядзець на кукішках знікае з развіццём грамадства)[1]. Матэматык У. А. Успенскі, як і Мос, высока ацэньвае карысць гэтай тэхнікі і прапануе ўключыць яе ў праграму школьнай адукацыі[2].

Спасылкі правіць

  1. Мосс М. Техники тела Архівавана 24 верасня 2016.
  2. Успенский В. А. Материалы для классификации цивилизаций