Сядзячы Бык (на мовах сіў: Tȟatȟáŋka Íyotake) (каля 1831 — 15 снежня 1890) — шаман, лідар індзейцаў ханкпапа (Húŋkpapȟa — адна з сямі галінаў лакота, індзейскага народа з групы сіў), натхняльнік бітвы пры Малым Бігхарне 25 чэрвеня 1876, у якой 1200 індзейцаў сіў і чыене разбілі войскі амерыканскага генерала Джорджа Амстронга Кастара. Гэтая бітва лічыцца адной з найзначнейшых перамог індзейцаў.

Сядзячы Бык
Tȟatȟáŋkja Íyotakke
Імя пры нараджэнні англ.: Jumping Badger
Ȟoká Psíče
Род дзейнасці правадыр племені, medicine man
Дата нараджэння 1831[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 снежня 1890(1890-12-15)[3][4]
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Light Hair[d], Four-Robes-Woman[d], Snow-on-Her[d], Seen-by-her-Nation[d] і Scarlet Woman[d]
Дзеці Crow Foot[d] і son of Sitting Bull[d]
Бітвы/войны
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасля доўгі час хаваўся разам з племенем на тэрыторыі Канады. 20 ліпеня 1881 здаўся амерыканскім уладам. Яму абвясцілі амністыю. Пэўны час выступаў з Шоў Дзікага Захаду Біла Коды. Калі яго прасілі звярнуцца да гледачоў, ён праклінаў іх на роднай мове.

У 1890 улады загадалі арыштаваць яго па падазрэнні ў здрадзе. У бойцы пры арышце Сядзячы Бык і яго сын загінулі.

Зноскі

  1. Swartz A. Sitting Bull Chief of the Sioux (Spirit) // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sitting Bull // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. University of Toronto, Laval University TA-TANKA I-YOTANK // Dictionary of Canadian Biography, Dictionnaire biographique du Canada / G. Brown, D. Hayne, F. Halpenny et al. — UTP, Presses de l'Université Laval, 1959. — ISSN 0420-0446; 0070-4717 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Sitting Bull // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.

Спасылкі правіць