Сялецкі сельсавет (Касцюковіцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Сяле́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Сялецкае.

Сялецкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Касцюковіцкі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сялецкае
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 821
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бялынкавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Смолькаўскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 18 населеных пунктаў[2]. 27 чэрвеня 2007 года скасавана вёска Марцінаўка[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1263 чалавекі[4], з іх 94,1 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 821 чалавек[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 178. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.