Сянна́я мука́[1] — грубы корм, які атрымліваецца шляхам размолу высакаякаснага сена.

Высушанае да вільготнасці не больш за 12 %[1] сена здрабняюць, затым размолваюць універсальнымі млынамі, малатковымі драбілкамі або збожжавымі млынамі. Якасць сянной мукі злежыць ад віду травы, тэрміну яе ўборкі і спосабу сушкі. Добрай сыравінай з’яўляюцца бабовыя травы ў фазе бутанізацыі і ў пачатку цвіцення, а таксама бабова-злакавыя і бабова-злакава-разнатраўныя сумесі. У 100 кг сянной мукі з канюшыны, напрыклад, утрымліваецца 70,2 кармавой адзінкі і 7,2 кг засваяльных бялкоў[1][2]. Сянная мука багатая на карацін (100—150 мг у 1 кг[1][2]) і вітаміны.

Выкарыстоўваюць сянную муку ў якасці дабавак да рацыёнаў свіней, птушкі, радзей буйной рагатай жывёлы у выглядзе гранул, брыкетаў і ў рассыпным выглядзе. Таксама сянная мука выкарыстоўваецца ў складзе камбікармоў.

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць