Сяргей Іванавіч Вавілаў

Сяргей Іванавіч Вавілаў (руск.: Серге́й Ива́нович Вави́лов; 12 (24) сакавіка 1891, Масква — 25 студзеня 1951, Масква) — савецкі фізік, заснавальнік навуковай школы фізічнай оптыкі ў СССР, акадэмік (1932) і прэзідэнт Акадэміі навук СССР (з 1945), лаўрэат Сталінскай прэміі. Ганаровы акадэмік АН БССР (1950), Пражскай, Балгарскай, Харвацкай, Індыйскай і іншых акадэмій навук[5]. Малодшы брат М. І. Вавілава, рускага вучонага-генетыка.

Сяргей Іванавіч Вавілаў
руск.: Сергей Иванович Вавилов
Паштовая марка СССР
Паштовая марка СССР
Дата нараджэння 12 (24) сакавіка 1891[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 студзеня 1951(1951-01-25)[2][3][…] (59 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Ivan Vavilov[d]
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта, грамадскі дзеяч
Навуковая сфера фізічная оптыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук і master[d]
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні М. Д. Галанін
П. П. Феафілаў
П. А. Чаранкоў
І. М. Франк
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сталінская прэмія — 1943 Сталінская прэмія — 1946 Сталінская прэмія — 1951 Сталінская прэмія — 1952
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дзяцінства і адукацыя правіць

 
С. І. Вавілаў (справа) з маці і братам М. І. Вавілавым

Сяргей Вавілаў нарадзіўся ў сям'і багатага фабрыканта абутку, галоснага Маскоўскай гарадской думы Івана Ільіча Вавілава  (руск.) (1863—1928).

Вучыўся ў камерцыйным вучылішчы на Астожанцы  (руск.), затым, з 1909 года, на фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта  (руск.), які скончыў у 1914 годзе[5].

Першая сусветная вайна і міжваенны час правіць

Падчас Першай сусветнай вайны С. І. Вавілаў служыў у розных інжынерных частках. У 1914 годзе ён паступіў вальнапісаным  (руск.) у склад 25-й сапёрнага батальёна Маскоўскай ваеннай акругі[6]. На фронце Сяргей Вавілаў скончыў эксперыментальна-тэарэтычную працу пад назвай «Частоты ваганняў нагружанай антэны»[7].

З 1918 па 1932 выкладаў фізіку ў МДУ. Паралельна ў гэты ж час загадваў аддзяленнем фізічнай оптыкі ў інстытуце фізікі і біяфізікі Наркамздрава. У 1929 годзе стаў прафесарам. Таксама выкладаў у МВТУ імя Баўмана[8][9].

У 20-х гадах па ініцыятыве С. І. Вавілава пачаліся даследаванні, накіраваныя на стварэнне новых для таго часу крыніц святла — люмінесцэнтных лямпаў[5]. Затым пад яго кіраўніцтвам працы працягнуліся адначасова ў трох навуковых арганізацыях — у Фізічным інстытуце АН СССР, Дзяржаўным аптычным інстытуце і ва Усесаюзным электратэхнічным інстытуце  (руск.). Незадоўга да пачатку вайны, 30 мая 1941 года, на агульным сходзе АН СССР С. І. Вавілаў зрабіў даклад «Люмінесцэнтныя крыніцы святла», суправадзіўшы яго дэманстрацыяй першых узораў люмінесцэнтных лямпаў. У далейшым, у пасляваенныя гады, пры самым актыўным удзеле С. І. Вавілава пачалася іх шырокая прамысловая вытворчасць[10].

У 1932 годзе Вавілаў ўзначаліў ФІАН  (руск.), тады ж стаў навуковым кіраўніком Дзяржаўнага аптычнага інстытута  (руск.)[5].

 
Прэзідэнт АН СССР С. І. Вавілаў і акадэмік А. А. Лебедзеў  (руск.) з супрацоўнікам. 1940-я

У 1940 годзе С. І. Вавілаў даведаўся пра арышт свайго брата — М. І. Вавілава. У сувязі з гэтым ён дамогся прыёму ў Молатава і Берыі з мэтай вызваліць брата з-пад арышту[11]. Аднак, М. І. Вавілаў не быў вызвалены і неўзабаве памёр у Саратаўскай турме. С. І. Вавілаў яшчэ доўга не ведаў аб долі роднага брата. Пра смерць Мікалая ён даведаўся толькі з ліста пляменніка Алега Мікалаевіча Вавілава ў 1943 годзе[12].

Вялікая Айчынная вайна правіць

У час Вялікай Айчыннай вайны Сяргей Вавілаў быў у эвакуацыі ў г. Іашкар-Але, дзе скончыў біяграфію Ісаака Ньютана, якая была ўпершыню апублікаваная ў 1943 годзе. Ён стаў ўпаўнаважаным Дзяржаўнага камітэта абароны СССР[5] і кіраваў працамі па распрацоўцы новых прыбораў для ўзбраення арміі.

У 1945 годзе С. І. Вавілаў быў абраны прэзідэнтам АН СССР[5], змяніўшы на гэтай пасадзе У. Л. Камарова. 6 сакавіка 1947 года увайшоў у першы склад вучонага савета фізіка-тэхнічнага факультэта МДУ (у далейшым — МФТІ).

Вавілаў памёр 25 студзеня 1951 года ад інфаркту міякарда. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак № 1).

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўным напрамкам у навуцы для Сяргея Вавілава было даследаванне оптыкі, у прыватнасці з'явы люмінесцэнцыі. У 1925 годзе Сяргей Вавілаў сумесна з В. Л. Леўшын  (руск.) правёў шэраг досведаў, падчас якіх было выяўлена памяншэнне паказчыка паглынання  (руск.) ўранавага шкла пры вялікіх інтэнсіўнасцях святла. Назіраны эфект лёг у аснову нелінейнай оптыкі[13].

Ён увёў паняцце квантавага выхаду люмінесцэнцыі і даследаваў залежнасць гэтага параметру ад даўжыні хвалі ўзбуджальнага святла (закон Вавілава)[5]. Даследаваў з'яву палярызацыі люмінесцэнцыі, стаў заснавальнікам новага кірунку — мікраоптыкі, шмат зрабіў для развіцця нелінейнай оптыкі[5]. Разам са сваім аспірантам П. А. Чаранковым у 1934 годзе адкрыў Эфект Вавілава — Чаранкова (выпраменьванне Вавілава — Чаранкова)[5]; за гэта адкрыццё Чаранкоў ў 1958 годзе, ужо пасля смерці Вавілава, быў ганараваны Нобелеўскай прэміі[14].

Вырашыў шэраг прынцыповых пытанняў квантавай тэорыі інтэрферэнцыі. Стварыў школу савецкіх фізікаў. Распрацоўваў пытанні філасофіі прыродазнаўства, гісторыі навукі[5].

Выданныя сачыненні правіць

  • Собрание сочинений, т. 1—3. — М., 1952—1956.
  • Экспериментальные основания теории относительности. — М.-Л., 1928.
  • Ломоносов и русская наука. 2 изд. — М., 1947.
  • Исаак Ньютон (1643—1727). 2 изд. — М.-Л., 1945.
  • Микроструктура света. — М., 1950.
  • Глаз и Солнце. — М., 1927, 1932 [2-е изд.], 1938 [3-е изд.], 1941 [4-е изд.], 1950 [5-е изд.], 195? [6-е изд.], 1956 [7-е изд.], 1961 [8-е изд.], 1976 [9-е изд.], 1981 [10-е изд.], 2006 [переиздание, «Амфора»]. ISBN 5-367-00060-6.

Грамадская дзейнасць правіць

С. І. Вавілаў быў папулярызатарам навукі, ініцыятарам стварэння Усесаюзнага асветніцкага таварыства «Знание»  (руск.) і першым старшынёй яго праўлення; шмат у чым менавіта яго намаганнямі імя М. В. Ламаносава зацвердзілася як сімвал расійскай навукі, па яго прапанове ў структуры АН СССР быў арганізаваны Музей М. В. Ламаносава.

З 1949 галоўны рэдактар 2-га выдання ВСЭ

У 1938 годзе быў абраны дэпутатам ВС РСФСР. У 1946 і 1950 гадах абіраўся дэпутатам ВС СССР.

Узнагароды і прэміі правіць

Памяць правіць

 
Сорт бэзу 'Память о Вавилове' (бел.: Памяць пра Вавілава)

Зноскі

  1. а б в Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 5 лістапада 2021.
  2. Вавилов Сергей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Sergei Iwanowitsch Wawilow // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Вавилов Сергей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б в г д е ё ж з і к л м Вавилов Сергей Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 98. — 737 с.
  6. Симон Шноль. Герои и злодеи российской науки. (руск.)
  7. ВАВИЛОВ СЕРГЕЙ ИВАНОВИЧ, 24.03.1891—25.01.1951 (руск.)
  8. Предисловие к описи фонда С. И. Вавилова в Архиве РАН
  9. Сергей Иванович Вавилов, Ученые популяризаторы науки. Книги. Наука и техника
  10. Левшин Л. В. Сергей Иванович Вавилов. — М.: «Просвещение», 1970. — С. 115. — 158 с.
  11. Шайкин В. Г. Николай Вавилов. — М.: Молодая гвардия, 2006. — 256 с.: ил. — (ЖЗЛ).
  12. Дневники С.И. Вавилова.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2006. Праверана 5 верасня 2013., 1909-1951
  13. С. И. Вавилов(недаступная спасылка) (руск.)
  14. Сумесна з І. Я. Тамам і І. М. Франкам.
  15. Кратэр «Браты Вавілавы» ў базе Міжнароднага астранамічнага саюза
  16. Усерасійскі навукова-даследчы праектна-канструктарскі святлотэхнічны інстытут імя С. І. Вавілава (Масква) (руск.)
  17. БелОМО Архівавана 26 ліпеня 2013. (руск.)
  18. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура правіць

  • Левшин Л. В., С. И. Вавилов. — М., 1970.

Спасылкі правіць