Сяргей Ігаравіч Астапчук

Сяргей Ігаравіч Астапчук (19 сакавіка 1990, Наваполацк — 7 верасня 2011, Яраслаўская вобласць) — беларускі і расійскі хакеіст — левы нападнік.

Сяргей Астапчук
Пазіцыя левы нападнік
Рост 182 см см
Вага 75 кг кг
Хват леварукі ўдар[d]
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг Расіі Расія
Нарадзіўся

19 сакавіка 1990(1990-03-19)

Наваполацк, Беларуская ССР, СССР
Памёр

7 верасня 2011(2011-09-07) (21 год)

аэрапорт «Тунашна»,
Яраслаўская вобласць,
Расійская Федэрацыя
Клубы

Біяграфія правіць

Хакейная школа: «Хімік» з Наваполацка (у якой гуляў яго бацька Ігар Астапчук), «Дынама Масква» і «Спартак». Першы трэнер — Андрэй Корабаў. Выступаў за юнацкія і маладзёжныя клубы «Хімік» — 88, «Спартак» — 90 (20022006), «Лакаматыў» — 2 (20062008), «Rouyn-Noranda Huskies» (20082010), «Лока» (з 2009).

З 2007 па 2011 гуляў таксама за КХЛ «Лакаматыў».

7 верасня 2011 года загінуў у катастрофе Як-42 пад Яраслаўлем пры ўзлёце з аэрапорта «Тунашна» разам з камандай «Лакаматыў Яраслаўль».

Астапчук адначасова валодаў беларускім і расійскім пашпартамі. Апошнім часам вельмі спадзяваўся, што федэрацыя хакею зможа дамовіцца з «Лакаматывам», каб яму дазволілі гуляць за беларускую зборную. Па прылёце ў Мінск хакеіст мусіў сустрэцца з галоўным трэнерам беларускай зборнай Кары Хейкіля[1]. Пахаваны ў Мінску на Кальварыйскіх могілках.

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць