Сяргей Анатолевіч Лашкевіч

Сяргей Анатолевіч Лашкевіч (нар. 1978, в. Глебкавічы, Мінскі раён) — беларускі гісторык. Спецыяліст па ўсходняму напрамку дыпламатыі Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVI стагоддзя. Кандыдат гістарычных навук (2015), дацэнт.

Сяргей Анатолевіч Лашкевіч
Дата нараджэння 1978
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2015)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1978 годзе ў вёсцы Глебкавічы Мінскага раёна.

У 1995—1996 гадах працаваў лабарантам у Мсціжскай СШ. Скончыў у 2002 годзе факультэт міжнародных адносін БДУ, у 2005 годзе — аспірантуру пры кафедры міжнародных адносін БДУ. З 2005 года ў БДУ: выкладчык кафедры агульнанавуковых дысцыплін; выкладчык, дацэнт кафедры міжнародных адносін.

У 2015 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю п тэме «Дыпламатыя Вялікага Княства Літоўскага ва ўзаемаадносінах Рэчы Паспалітай і Расійскай дзяржавы (1586—1598 гг.)».

Навуковая дзейнасць правіць

Напрамкі даследаванняў: гісторыя знешняй палітыкі і дыпламатыі Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVI стагоддзя, гісторыя знешняй палітыкі і дыпламатыі Беларусі ў XX — пачатку XXI стагоддзяў.

Бібліяграфія правіць

  • Вільня і Масква ў канцы XVI ст.: дыпламатыя кампрамісаў. Мінск, 2016.
  • Асаблівасці знешнепалітычнай актыўнасці Вялікага Княства Літоўскага (1569—1600 гг.). Мінск, 2010.
  • Усходні накірунак дыпламатычнай дзейнасці Вялікага княства Літоўскага ў апошняй трэці XVI ст. Мінск, 2010.

Літаратура правіць