Сяргей Анатольевіч Красны

беларускі анколаг

Сяргей Анатольевіч Красны (нар. 23 верасня 1966, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне ўралогіі і анкалогіі. З 2014 года член-карэспандэнт, а з 2021 года акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[2], доктар медыцынскіх навук (2007), прафесар (2012). Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2009).

Сяргей Анатольевіч Красны
Дата нараджэння 23 верасня 1966(1966-09-23) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці анколаг, уролаг, выкладчык універсітэта, урач
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (2007)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1989).

З 1990 годзе ў 7-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска. З 1992 года ў НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. М. М. Аляксандрава, з 2008 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце[3].

Навуковая дзейнасць правіць

Навукова абгрунтаваў, распрацаваў і ўкараніў рэканструктыўна-аднаўленчыя аперацыі па фарміраванні штучнага мачавога пузыра з кішачніка пасля радыкальнай цыстэктаміі, нервазахоўваючыя методыкі аперацый пры пухлінах мачавога пузыра, прастаты і яечка, што значна павысіла якасць жыцця анкалагічных пацыентаў і дазволіла дасягнуць сусветнага ўзроўню вынікаў у лячэнні злаякасных новаўтварэнняў мачапалавых органаў. Распрацаваў новы метад фарміравання кантынентальнага гетэратапічнага рэзервуара пасля цыстэктаміі, укаранёны ў анкалагічных установах Беларусі і за мяжой (Германія). Распрацаваў і ўкараніў у Рэспубліцы Беларусь праграмы скрынінга злаякасных новаўтварэнняў.

Аўтар больш за 550 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 1 даведачнага і 1 вучэбнага дапаможніка, 25 метадычных рэкамендацый і інструкцый па ўжыванні, 23 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Бібліяграфія правіць

  • Онкоурология. Минск, 2001 (в соавт.).
  • Новый метод формирования континентного гетеротопического резервуара после цистэктомии // Онкоурология. 2005. № 1 (в соавт.).
  • Predictors of major complications after radical cystectomy with urinary diversion // Uroonkolуgia. 2010. Vol. 7, N 3 (в соавт.).
  • Скрининг рака предстательной железы в Республике Беларусь. Минск, 2015 (в соавт.).
  • Руководство по онкологии : в 2 т. Минск, 2015—2016 (в соавт.).

Зноскі

Спасылкі правіць