Сяргей Апанасавіч Міхальчук
Сяргей Апанасавіч Міхальчу́к[3] (14 жніўня 1925, вёска Скабін, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 20 ліпеня 1985[3][4]) — беларускі празаік, перакладчык. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1972). Псеўданім — Скабінскі С.[4]
Сяргей Апанасавіч Міхальчук | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Скабінскі С.[1] |
Дата нараджэння | 14 жніўня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 ліпеня 1995[1] (69 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сярэднюю школу ў Капылі (1941). У 1944 годзе быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Усходняй Прусіі. Быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі (1946) паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1951 годзе скончыў універсітэт і быў накіраваны на працу рэдактарам у Дзяржаўнае выдавецтва БССР (пазней — «Беларусь»). У 1972—1980 гадах — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі[5]. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1972 года[5].
Творчасць правіць
У друку выступае з 1949 года[3] (абласная газета «Пінская праўда»). Першае апавяданне для дзяцей надрукаваў у 1955 годзе (газета «Піянер Беларусі»). Напісаў для дзяцей зборнікі апавяданняў, аповесцей «Сто прыгод за адзін дзень» (1963), «Паштальён, шырэй крок!» (1968), «Зялёны лісточак» (1974), «Першы след» (1985).
Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы А. Гайдара, Б. Жыткова , В. Біянкі , А. Вішні, Л. Панцялеева, В. Асеевай , Л. Варанковай , М. Дубава , Я. Пермяка , Ю. Смуула, Ч. Айтматава, І. Неверлі, зборнік украінскіх народных казак і інш.
Зноскі правіць
- ↑ а б Беларусь у асобах і падзеях Праверана 26 лютага 2024.
- ↑ а б Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 388—389. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- ↑ а б в БелЭн 2000.
- ↑ а б Міхальчук Сяргей Апанасавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ а б БП 1994.
Літаратура правіць
- Міхальчу́к Сяргей Апанасавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 486. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Сяргей Міхальчук // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 388—389. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — С. 649. — 751 с. — 10 000 экз.
Спасылкі правіць
- Таццян6а Бохан Он родом из Скабина: исполнилось 95 лет заслуженному деятелю культуры Беларуси Сергея Михальчука // Газета Капыльскага раёна «Слава працы»
- Михальчук Сергей Афанасьевич (руск.) // Праект «Память народа»