Сяргей Вадзімавіч Гарлуковіч

савецкі і расійскі футбаліст і трэнер

Сяргей Вадзімавіч Гарлуковіч (нар. 18 лістапада 1961, в. Баруны, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць, Беларуская ССР) — савецкі і расійскі футбаліст, абаронца. Алімпійскі чэмпіён 1988 года ў складзе зборнай СССР, трохразовы чэмпіён Расіі ў складзе маскоўскага «Спартака». Пасля завяршэння гульнявой кар’еры — футбольны трэнер.

Футбол
Сяргей Гарлуковіч
Поўнае імя Сяргей Вадзімавіч Гарлуковіч
Нарадзіўся 18 лістапада 1961(1961-11-18)[1] (62 гады)
Грамадзянства  СССР
 Расія
Рост 182 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца
Маладзёжныя клубы
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік СДЮШАР-7 (Магілёў)
Клубная кар’ера[* 1]
1980 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Тарпеда (Магілёў)
1981—1984 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Гомсельмаш (Гомель) 112 (21)
1985—1986 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дынама (Мінск) 22 (0)
1986—1989 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Лакаматыў (Масква) 114 (11)
1989—1992 Германія Барусія (Дортмунд) 44 (1)
1992—1995 Германія Баер 05 (Юрдынген) 80 (6)
1995 Расія Спартак-Аланія (Уладзікаўказ) 5 (0)
1996—1998 Расія Спартак (Масква) 83 (5)
1999 Расія Тарпеда-ЗІЛ (Масква) 42 (5)
2000 Расія Чкалавец-Алімпік (Новасібірск) 22 (0)
2001 Расія Лакаматыў (Ніжні Ноўгарад) 18 (0)
2002 Арменія Міка (Аштарак) 2 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1988 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік СССР (алімп.) 9 (0)
1988—1991 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік СССР 21 (1)
1993—1996 Расія Расія 17 (0)
Трэнерская кар’ера
2002—2004 Расія Спартак (Масква) сел.
2004 Расія Сатурн (Раменскае) трэнер
2005—2006 Расія СКА-Энергія (Хабараўск)
2007 Расія Авангард (Курск)
2008 Расія Віцязь (Падольск)
2009—2010 Расія СКА-Энергія (Хабараўск)
2013 Расія Байкал (Іркуцк)
2014 Расія Сочы
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Золата Сеул 1988 футбол
Дзяржаўныя ўзнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»  — 1989
Заслужаны майстар спорту СССР
Заслужаны майстар спорту СССР
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Біяграфія правіць

Вучыўся і рос на Гомельшчыне. Першая каманда, за якую выступаў, — «Гомсельмаш», потым у камандах «Дынама» (Мінск), «Лакаматыў» (Масква), «Спартак-Аланія» (Уладзікаўказ), германскіх «Барусія» (Дортмунд) і «Баер» (Юрдынген), «Спартак» (Масква).

Дасягненні правіць

  • Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1988
  • Удзельнік чэмпіянатаў свету 1990, 1994
  • Удзельнік чэмпіянату Еўропы 1996
  • Фіналіст Кубка Расіі 1996
  • Віцэ-чэмпіён Германіі 1992
  • Чэмпіён Расіі 1996, 1997, 1998
  • Уладальнік Кубка Расіі 1998

Узнагароды правіць

Заслужаны майстар спорту СССР. Кавалер ордэна «Знак Пашаны» (1989).

Зноскі

  1. Sergey Gorlukovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

  • Гарлуковіч Сяргей Вадзімавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2016. — С. 35.
  • Гарлуковіч Сяргей Вадзімавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 582. (Спартыўны гонар Ашмяншчыны).