Сяргей Васілевіч Раўнейка
Сяргей Васілевіч Раўнейка (нар. 4 жніўня 1968, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Сяргей Васілевіч Раўнейка | |
---|---|
Нараджэнне |
4 жніўня 1968 (55 гадоў) |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся 4 жніўня 1968 года ў Брэсцкай вобласці.
Узначальваў Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродненскай вобласці. Пазней працаваў начальнікам галоўнага ўпраўлення кантролю за работай галін матэрыяльнай вытворчасці Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, дзе курыраваў Гродзенскі рэгіён[1].
Быў старшынёй Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускай федэрацыі бокса.
З 25 чэрвеня 2015 года[2] па 6 чэрвеня 2018 года[3] працаваў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Гродзенскай вобласці.
29 мая 2018 года затрыманы КДБ Беларусі з доказамі злачынства пры атрыманні хабару ў памеры 200 тысяч долараў ЗША і змешчаны ў Следчы ізалятар КДБ Беларусі[4]. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па частцы 3 артыкула 430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь[5]. Раўнейка трапіў у поле зроку праваахоўнікаў больш як паўтара гады да затрымання: у яго дэкларацыі аб даходах было каля дзясятка аўтамабіляў і кватэр[6]. 4 ліпеня 2019 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь на закрытым пасяджэнні прызнаў Раўнейку вінаватым у атрыманні хабару ў буйным памеры і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 12 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці[7].
Сям’я правіць
Жанаты, мае сына і дачку.
Зноскі
- ↑ КГБ задержал помощника президента Сергея Ровнейко
- ↑ Лукашенко назначил помощников Президента — главных инспекторов по Гомельской и Гродненской областям
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 5 июня 2018 года № 216 «О С. В. Ровнейко»
- ↑ Что известно о Сергее Ровнейко, задержанном за взятку 200 тысяч долларов
- ↑ Помощник президента задержан за взятку в $200 тысяч
- ↑ Дэкларацыі аб даходах сталі крыніцай для новых карупцыйных выкрыццяў — Канюк
- ↑ Сяргей Раўнейка прысуджаны да 12 гадоў калоніі за хабар