Сяргей Леанідавіч Вінаградаў
Сяргей Вінаградаў (нар. 17 лістапада 1981, Пскоў, РСФСР) — расійскі футбаліст, паўабаронца.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Сяргей Леанідавіч Вінаградаў | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
17 лістапада 1981[1] (42 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Расія | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера правіць
Выхаванец дзіцячай каманды пскоўскага «Машынабудаўніка» (пазней клуб змяніў назву на «Пскоў»). У 2001—2007 гадах выступаў у элітным дывізіёне Расіі за «Крылы Саветаў» і «Растоў». Па выніках сезона 2007 «Растоў» пакінуў Прэм’ер-лігу, і Сяргей перабраўся ў «Кубань». Пазней гуляў у другім дывізіёне за «Анжы» і «Волгу». З 2011 года гуляў у трэцім дывізіёне за «Сахалін». У сезоне 2013/14 дапамог камандзе перамагчы ў зоне «Усход» другога дывізіёна і выйсці ў ФНЛ, але праз год «Сахалін» зноў апуныўся ў ПФЛ.
У ліпені 2016 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Віцебск»[2], дзе замацаваўся ў аснове. У першай палове сезона 2017 стаў радзей з’яўляцца на полі, і ў ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[3]. Аднак, так і не быў заяўлены за «Нафтан» і не згуляў за яго.
У лістападзе 2017 года пачаў выступаць у другім дывізіёне Грузіі за клуб «Мешахтэ», за які да канца года згуляў у трох матчах, пасля чаго завяршыў кар’еру.
Міжнародная кар’ера правіць
У 2003 годзе згуляў у васьмі матчах за моладзевую зборную Расіі.
Дасягненні правіць
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі: 2004
- Пераможца Другога дывізіёна чэмпіянату Расіі (зона «Усход»): 2013/14
Зноскі
- ↑ Sergey Vinogradov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Витебск» подписал российского полузащитника Виноградова
- ↑ Сергей Виноградов и Кирилл Печенин отданы в аренду "Нафтану" Архівавана 22 ліпеня 2017.
Спасылкі правіць
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)