Сяргей Лугавеевіч Мяжэвіч
беларускі архітэктар
Сяргей Лугавеевіч Мяжэвіч (1 снежня 1939, в. Альхавец, Горацкі раён, Магілёўская вобласць — 2014) — беларускі архітэктар.
Сяргей Лугавеевіч Мяжэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 снежня 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2014 |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1963 годзе. З 1966 года — старшы інжынер, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны інжынер праектаў у Магілёўграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Член КПСС з 1976 года. Пражываў у г. Магілёў.
Творчасць правіць
Асноўныя працы: жылыя пасёлкі Вараніно Быхаўскага (1969), Вільчыцы саўгаса-камбіната «Узыход» Магілёўскага (1972), Вішоў калгаса «Радзіма» Бялыніцкага (1977) раёнаў, машынна-трактарны двор у калгасе імя Кірава Шклоўскага раёна (1978), комплекс па гадоўлі цялятак у саўгасе «Усход» Быхаўскага раёна (1979).
Узнагароды правіць
Узнагароджаны сярэбранымі медалямі ВДНГ СССР (1978, 1980).
Зноскі
Літаратура правіць
- Межевич Сергей Лугавеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)