Сяргей Мікалаевіч Занько

беларускі ўрач – акушэр-гінеколаг і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання

Сяргей Мікалаевіч Занько (нар. 2 чэрвеня 1957, г. Лепель, Віцебская вобласць) — беларускі ўрачакушэр-гінеколаг і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Доктар медыцынскіх навук (1998). Прафесар (1998). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.

Сяргей Мікалаевіч Занько
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
11 кастрычніка 2016 — 4 снежня 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 2 чэрвеня 1957(1957-06-02)[1] (66 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1998)
Навуковае званне
Дзейнасць навуковец, выкладчык універсітэта, палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера акушэрства і гінекалогія[d]
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; клінічную ардынатуру па спецыяльнасці «Акушэрства і гінекалогія»; аспірантуру на кафедры акушэрства і гінекалогіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута; доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, дзе прайшоў шлях ад асістэнта да загадчыка кафедры акушэрства і гінекалогіі.

Старшыня спецыялізаванага савета па абароне дысертацый пры ўстанове адукацыі «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», галоўны рэдактар рэспубліканскага навукова-практычнага часопіса «Ахова мацярынства і дзяцінства», старшыня Беларускага медыцынскага грамадскага аб'яднання «Рэпрадуктыўнае здароўе».

Удастоены званняў «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь», «Чалавек года Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта» (2000, 2003), «Чалавек года Віцебшчыны» (2013).

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюзаў, упраўлення аховы здароўя Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, знакам «Выдатнік аховы здароўя».

Асабістае жыццё правіць

Жанаты, мае двух сыноў.

Зноскі

Спасылкі правіць