Сяргей Мірзоевіч Авакаў

Сяргей Мірзоевіч Авакаў (нар. 1955, г. Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і абсталявання паўправаднікоў, матэрыялаў і прыбораў электроннай тэхнікі. Доктар тэхнічных навук (2008), прафесар.

Сяргей Мірзоевіч Авакаў
Дата нараджэння 1955
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (2008)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання», 1977).

Працаваў у ААТ «КБТЭМ-ОМА» (Мінск; з 1984, вядучы канструктар, начальнік лабараторыі, аддзела, намеснік галоўнага інжынера па электроніцы, тэхнічны дырэктар, галоўны канструктар кантрольна-вымяральнага абсталявання, з 2007 — дырэктар), адначасова выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (факультэт камп’ютарнага праектавання, кафедра электроннай тэхнікі і тэхналогіі, прафесар).

Узнагароды правіць

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у аўтарскім калектыве) — за працу «Стварэнне і асваенне ў вытворчасці комплекса канкурэнтаздольнага прэцызійнага абсталявання для вырабу высокадакладных арыгіналаў тапалогій вырабаў электроннай тэхнікі».

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2013).

Прысвоена званне заслужанага работніка прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2023)[1].

Літаратура правіць

  • Автоматический контроль топологии субмикронных планарных структур в производстве изделий микроэлектроники : диссертация … доктора технических наук : 05.27.06 : защищена 03.04.2008 : утверждена 25.06.2008 / Аваков Сергей Мирзоевич. — Минск, 2007.
  • Основы теории систем автоматического управления : пособие / С. М. Аваков, В. П. Огер, О. В. Гуревич. — Минск, 2018.
  • Методы устранения дефектов топологии интегральных микросхем на фотошаблонах / В. А. Беспалов [и др.] // Известия высших учебных заведений. Электроника. — 2008. — № 6. — С. 20—29.
  • Специализированное оптико-механическое и контрольно-измерительное оборудование для промышленного производства изделий микросистемотехники / С. М. Аваков [и др.] // Нано- и микросистемная техника. — 2012. — № 8. — С. 7—14.

Зноскі