Сяргей Цімафеевіч Маісеенка

дзяржаўны дзеяч БССР, міністр лясной гаспадаркі БССР

Сярге́й Цімафе́евіч Маісе́енка (10 сакавіка 1920, в. Чубакова (цяпер Дубровенскі раён Віцебскай вобласці) — 17 студзеня 2015) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр лясной гаспадаркі БССР у 1966—1985 гадах.

Сяргей Цімафеевіч Маісеенка
Сцяг Міністр лясной гаспадаркі БССР
9 жніўня 1966 — кастрычнік 1985
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Уладзімір Бровікаў
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Георгій Маркоўскі
Сцяг Начальнік Галоўнага ўпраўлення лясной гаспадаркі пры Савеце Міністраў БССР
май 1960 — 9 жніўня 1966
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Пераемнік пасада скасаваная
Нараджэнне 3 кастрычніка 1920(1920-10-03)
Смерць 17 студзеня 2015(2015-01-17) (94 гады)
Месца пахавання
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Багдана Хмяльніцкага ордэн Айчыннай вайны II ступені

Біяграфія правіць

Пасля заканчэння школы паступіў у Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава на лесагаспадарчы факультэт. Пасля чацвёртага курса быў накіраваны на вытворчую практыку ў Дзяругінскі лясгас Курскага упраўлення лясной гаспадаркі, дзе яго заспела Вялікая Айчынная вайна. Адмовіўшыся ад размеркавання, паступіў у Адэскае артылерыйскае вучылішча. Скончыўшы яго напярэдадні пачатку аперацыі «Баграціён», патрапіў у 3-ю армію, у шэрагах якой вызваляў Беларусь, Польшчу, дайшоў да Берліна[1].

Пасля дэмабілізацыі быў накіраваны на працу ляснічым Краснабродскага (цяпер — Даманаўскага) лясніцтва Бабруйскага лясгаса, які ўзначаліў 11 сакавіка 1952 года[1]. У маі 1960 года быў прызначаны начальнікам Галоўнага ўпраўлення лясной гаспадаркі пры Савеце Міністраў БССР. У 1966 годзе, калі ствараецца саюзна-рэспубліканскае Міністэрства лясной гаспадаркі Беларускай ССР, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ён быў прызначаны міністрам і працаваў на пасадзе да 1985 года[2].

Узнагароды правіць

Заслужаны лесавод Беларускай ССР (1970), Заслужаны лесавод Польскай Народнай Рэспублікі (1977).

Зноскі

  1. а б В память о выдающемся человеке
  2. Сергей Тимофеевич МОИСЕЕНКО // Они руководили отраслью

Спасылкі правіць