Сяргей Юр’евіч Юрскі

(Пасля перасылкі з Сяргей Юр'евіч Юрскі)

Сяргей Юр’евіч Юрскі (16 сакавіка 1935 — 8 лютага 2019[3]) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр, сцэнарыст. Народны артыст РСФСР (1987).

Сяргей Юр’евіч Юрскі
Дата нараджэння 16 сакавіка 1935(1935-03-16)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лютага 2019(2019-02-08)[2] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Zinaida Sharko[d] і Natalya Tenyakova[d]
Дзеці Dar'ya Sergeevna Yurskaya[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія акцёр, тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, драматург, паэт, рэжысёр, пісьменнік, перакладчык, выкладчык
Прэміі
Government Prize of the Russian Federation
Узнагароды
IMDb ID 0951084
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Ленінградзе 16 сакавіка 1935 года ў сям’і Юрыя Юрскага, які быў мастацкім кіраўніком Маскоўскага цырка на Цвятным бульвары, кіраваў Ленканцэртам. Маці — Яўгенія Міхайлаўна Юрская-Раманава — была музычным педагогам. Вучыўся на юрыдычным факультэце Ленінградскага універсітэта імя А. А. Жданава.

У 1955 годзе, пасля трэцяга курса юрфаку, паступіў на акцёрскі факультэт Ленінградскага тэатральнага інстытута імя А. М. Астроўскага (курс Л. Ф. Макар’ева). Ужо пасля заканчэння другога курса быў прыняты ў Вялікі драматычны тэатр імя М. Горкага.

З 1957 года — акцёр БДТ імя М. Горкага ў Ленінградзе.

Стаў шырока вядомы пасля фільма «Рэспубліка ШКІД».

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Sergei Yursky // https://pantheon.world/profile/person/Sergei_Yursky Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Памёр расійскі акцёр Сяргей Юрскі