Сярпок

род раслін

Сярпо́к[3][4] (Falcaria) — род травяністых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae). Налічвае 5[5] (каля 5[4]) (адзіны від — Сярпок звычайны (Falcaria vulgaris Bernh.)[6]) відаў, пашыраных ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўночнай Афрыкі.

Сярпок

Falcaria vulgaris
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Falcaria Fabr., 1759


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29665
NCBI  52468
GRIN  g:4609
IPNI  39995-1
Сярпок звычайны (Falcaria vulgaris Bernh.) Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Батанічнае апісанне правіць

Сярпок звычайны — двухгадовая кветкавая расліна з прамым галінастым сцяблом вышынёй 30—60 см і верацёнападобным коранем. Лісце чаргаванае, трайчастае і простае, скурыстае, зубчастае па краі. Кветкі белыя, у складаных парасоніках. Пялёскаў — 5. Плод — віслаплоднік.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна пашырана ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўночнай Афрыкі. Расце на ўзлесках і палянах, стэпах, саваннах, стэпавых лугах, аблогах, пашах, пустках, каля дарог, па берагах рэк і ручаёў[7]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезатроф, эўтроф[7].

Выкарыстанне правіць

Лекавыя расліны. Маладое лісце выкарыстоўваюць у якасці прыправы і на салату. Насенне мае смак, падобны да смаку насення кмену.

Зноскі правіць

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 53. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б БелЭн 2002.
  5. ЭПБ 1986.
  6. Сярпок: інфармацыя на сайце GRIN
  7. а б Сярпок: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Сярпок: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Falcaria (Резак) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)