Сівінскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці БССР

Сі́вінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Сівінка.

Сівінскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Веткаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Сівінка
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 27 жніўня 1991

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Веткаўскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Барбянскага, Косіцкага і Папсуеўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Добрушскага раёна. 8 красавіка 1957 года ў склад сельсавета з Калінінскага сельсавета Веткаўскага раёна пералічаны 3 населеныя пункты (Дубовы Лог, Лявонцьева і Млынок)[1]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет, за выключэннем вёсак Дубовы Лог, Лявонцьева і Млынок, у складзе адноўленага Веткаўскага раёна[2].На 1 студзеня 1974 года ў складзе Сівінскага сельсавета 7 населеных пунктаў[3]. 29 жніўня 1974 года скасаваны пасёлак Арэхаўка[4]. 27 жніўня 1991 года Сівінскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Калінінскага сельсавета.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 2 (1082).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 78. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.