Сігулда
Сігулда (лат.: Sigulda) — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Сігулдскага края. Плошча 18,2 км². Насельніцтва 11 821 чал. (2016). Знаходзіцца за 53 км ад Рыгі. Знаходзіцца ў даліне ракі Гаўя. З-за радовішчаў чырвонага камню Сігулда мае мянушку «Швейцарыі ў Відзэмэ».
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя правіць
Датай заснавання горада лічыцца 1207 год, калі Ордэнам Мечаносцаў быў заснаваны замак Зэгевольд, або Зігвальд (ням.: Siegwald — «Лес перамогі»). У выніку Лівонскай вайны ў 1561 годзе ўвайшла ў склад будучай Рэчы Паспалітай. У пачатку XVII стагоддзя перайшла да Швецыі, а ў 1721 годзе трапіла пад уладу Расіі. У савецкія часы была адміністрацыйным цэнтрам раёна.
Славутасці правіць
- Сігулдскі замак
- Сігулдскі сярэдневяковы замак
- Турайдскі замак
- г.зв. «Швейцарскі дом»
- Пячора Гутманя паміж замкамі Сігулды і Тураіды. Гэта самая вялікая пячора ў Прыбалтыцы: вышыня складае 10 м, глыбіня — 19 м, шырыня — 12 м. У пячоры цячэ гаючы ручай.
- Канатная дарога
- Нацыянальны парк Гаўя (непадалёк ад горада)
Культура правіць
У Сігулдзе кожнае лета праходзіць фестываль оперы пад адкрытым небам. Фестываль адзначаецца ў маі падчас цвіцення вішні.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары правіць
- Крыстэрс Апар’ёдс (нар. 1998) — латвійскі саначнік, прызёр чэмпіянату свету і Еўропы. Удзельнік зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года ў Пхёнчхане, бронзавы прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года у Пекіне.
Галерэя правіць
-
Турайдскі замак
-
Новы Сігулдскі замак з паркам
-
Руіны Сігулдскага сярэдневяковага замка
-
Уваход у пячору Гутманю
-
«Швейцарскі дом»
Зноскі
- ↑ а б Reģionu, novadu, pilsētu un pagastu kopējā un sauszemes platība gada sākumā, Reģionu, novadu, pilsētu un pagastu kopējā un sauszemes platība gada sākumā — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 18 студзеня 2023.
- ↑ а б Reģionu, novadu, pilsētu un pagastu kopējā un sauszemes platība gada sākumā — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 18 студзеня 2023.
- ↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) 2021 - 2022 — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 3 кастрычніка 2023.
- ↑ http://www.pasts.lv/lv/uzzinas/Indeksu_gramata/novadi/Novadi_aprilis_2011.xls
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сігулда
- Сайт Сігулды
- Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās 01.01.2012Архівавана 15 ліпеня 2012. (лат.)