Сігізмунд Францавіч Наўроцкі
Сігізмунд Францавіч Наўроцкі (4 красавіка 1903, Варшава — 15 верасня 1976, Кіеў) — беларускі і ўкраінскі рэжысëр, сцэнарыст. Член Саюза кінематаграфістаў Украінскай ССР.
Сігізмунд Францавіч Наўроцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 красавіка 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 верасня 1976 (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм і навукова-папулярны фільм[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0623152 |
Біяграфія правіць
У 1925 годзе скончыў магілёўскія курсы кіраўнікоў самадзейнасці, у 1932 годзе — юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1934 годзе — рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі.
Пэўны час працаваў пракурорам у Мінску. У 1934—1941гадах працаваў асістэнтам рэжысëра, рэжысëрам ігравога і навукова-папулярнага кіно на кінастудыі «Ленфільм», «Белдзяржкіно», затым у 1941—1943 гадах — на Цэнтральнай Аб’яднанай кінастудыі мастацкіх фільмаў — ЦАКС у Алма-Аце. З 1944 года — рэжысëр Кіеўскай кінастудыі.
Фільмаграфія правіць
- 1937 — Дняпро ў агні (сурэжысёр)
- 1939 — «Вогненныя гады» (другі рэжысёр)
- 1941 — Сям’я Януш («Жніво»)
- 1945 — Зыгмунд Каласоўскі (сумесна з Б. М. Дмахоўскім)
- 1954 — «Асілак» ідзе ў Марто (сумесна з А. В. Брунчугіным),
- 1957 — Крутыя прыступкі
Зноскі
Літаратура правіць
- Кино и время. Вып. 3-й. Режиссеры советского художественного кино. М., 1963. — С.190;
- Навроцкий Сигизмунд Францевич. Кино: Энциклопедический словарь/Гл. ред. С. И. Юткевич; Редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др.- М.: Сов. энциклопедия, 1987. - 640 с., 96 л. ил.