Сідр (фр.: Cidre) — слабаалкагольны напой, як правіла шампанізаваны, атрымоўваюць шляхам збражвання яблычнага соку без дадавання дрожджаў. Звычайныя яблыкі, што ўжываюць у ежу, не падыходзяць для вытворчасці сідра з-за нізкага ўтрымання таніна, пераважна асаблівыя сарты, выведзеныя спецыяльна для гэтай мэты. Моцнасць напою, як правіла, 6-7 аб. %. Мае залацісты альбо зялёны колер і водар яблыкаў. Па ўтрыманні цукру — ад сухога да салодкага.

Бутэлька сідра

Літаратура правіць