Сімонэ Пепэ

італьянскі футбаліст

Сімонэ Пепэ (італ.: Simone Pepe; нар. 30 жніўня 1983, Альбана-Лацыяле, Лацыа, Італія) — былы італьянскі футбаліст, правы крайні паўабаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Італіі (2008—2011).

Футбол
Сімонэ Пепэ
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 30 жніўня 1983(1983-08-30)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Італіі Італія
Рост 178 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
2000—2001 Сцяг Італіі Рома
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2003 Сцяг Італіі Рома 0 (0)
2002   Сцяг Італіі Лека 5 (0)
2002—2003   Сцяг Італіі Тэрама 31 (11)
2003—2006 Сцяг Італіі Палерма 22 (1)
2004—2005   Сцяг Італіі П'ячэнца 30 (12)
2006—2010 Сцяг Італіі Удзінезэ 104 (14)
2006—2007   Сцяг Італіі Кальяры 36 (3)
2010—2015 Сцяг Італіі Ювентус 76 (12)
2015—2016 Сцяг Італіі К'ева 22 (3)
2016—2017 Сцяг Італіі Пескара 12 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 Сцяг Італіі Італія (да 17) 1 (1)
2001 Сцяг Італіі Італія (да 19) 9 (6)
2001—2003 Сцяг Італіі Італія (да 20) 13 (6)
2004—2006 Сцяг Італіі Італія (да 21) 12 (2)
2008—2011 Сцяг Італіі Італія 23 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 ліпеня 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 жніўня 2015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Клубная правіць

Пепэ — выхаванец сталічнай «Ромы», але за рымскі клуб ён не згуляў ні разу. Двойчы «Рома» аддавала Пепэ ў арэнду. У «Лека» ён правёў 5 матчаў, не забіўшы ніводнага мяча. Куды ўдалей Пепэ правёў сезон 2002/03, калі ён здолеў замацавацца ў аснове «Тэрама», правёўшы за клуб 31 матч і забіўшы 11 галоў.

У 2003 годзе Пепэ быў набыты «Палерма». Перш чым дэбютаваць у Серыі A, Пепэ адправіўся ў арэнду ў «П'ячэнцу». У 2005 годзе «Палерма» вярнуў яго з арэнды, спадзяючыся знайсці ў ім замену Луку Тоні, які пайшоў у «Фіярэнціны», але Пепэ не здолеў замацавацца ў камандзе і перайшоў ва «Удзінезэ».

У гульца былі добрыя перспектывы, але ён не змог канкураваць з Асамоа Г'янам, які выдатна паказаў сябе на чэмпіянаце свету 2006, і зноў адправіўся ў арэнду — на гэты раз у «Кальяры». Вярнуўшыся ва «Удзінезэ», Пепэ нарэшце змог асвоіцца ў камандзе.

9 чэрвеня 2010 падпісаў кантракт на тры гады з турынскім «Ювентусам»; заробак склаў 7,5 млн еўра за ўвесь перыяд дагавора[3]. 22 чэрвеня 2011 года «Ювентус» выкупіў ва «Удзінезэ» ўсе правы на футбаліста за 7,5 млн еўра і падпісаў з гульцом кантракт тэрмінам на 4 гады. Улетку 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Ювентус» у якасці свабоднага агента.

11 жніўня 2015 года «К'ева» абвясціла аб падпісанні кантракта з Пепэ[4]. Па заканчэнні сезону 2015/16 пакінуў «К'ева» ў якасці свабоднага агента і ў жніўні 2016 года стаў іграком «Пескары»[5]. Па заканчэнні сезону 2016/17 завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная правіць

Пепе прайшоў большасць юнацкіх і моладзевых каманд зборнай Італіі, даволі часта забіваючы. У асноўнай зборнай дэбютаваў у 25-гадовым ўзросце 11 кастрычніка 2008 года ў Сафіі у адборачным матчы чэмпіянату свету 2010 супраць зборнай Балгарыі (0:0).

Дасягненні правіць

Ювентус

Зноскі

Спасылкі правіць