Сімон дэ Улігер (нідэрл. Simon de Vlieger; 1601, Ротэрдам — 1653, Весп) — нідэрландскі мастак.

Сімон дэ Улігер
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 1601[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 сакавіка 1653(1653-03-13)
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сімон дэ Улігер нарадзіўся ў Ротэрдаме каля 1600 года. Працаваў з 1634 па 1640 год у Дэлфце, дзе быў прыняты ў гільдыю Св. Лукі, а затым у Амстэрдаме ў 1638 годзе. У 1630-х і 1640-х гадах ён быў адным з самых вядомых галандскіх мастакоў-марыністаў.

Ён адзін з першых мастакоў-марыністаў галандскай школы жывапісу і пісаў як шторм, так і спакойнае мора, асобныя караблі і флаты, марскія баталіі. Дэ Улігер па-майстэрску перадае адлюстраванне сонечнага святла на марской роўнядзі. Яго вучнямі былі Вілем ван дэ Велдэ Малодшы, Адрыян ван дэ Велдэ і Ян ван дэ Капель.

Ян ван дэр Капель меў 9 арыгінальных карцін і больш за 1300 гравюр дэ Улігера. Яго працы аказалі вялікі ўплыў на маладое пакаленне мастакоў-марыністаў.

Творчая спадчына Сімона дэ Улігера шырокая і захоўваецца ў карцінных галерэях Амстэрдама, Ротэрдама, Капенгагена, Санкт-Пецярбурга, Вены, Будапешта, Дрэздэна, Берліна, Шверына і інш.

Зноскі

  1. Simon de Vlieger // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Simon de Vlieger // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.