Сія́мскі заліў[1], або Тайландскі заліў — частка Паўднёва-Кітайскага мора, абмывае на захадзе і поўначы берагі Тайланда, на ўсходзе — Камбоджы і В’етнама, на паўднёвым захадзе — Малайзіі.

Сіямскі заліў
тайск. อ่าวไทย
Заход сонца на востраве Самуй
Заход сонца на востраве Самуй
9°30′ пн. ш. 102°00′ у. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыяПаўднёва-Кітайскае мора
Краіна
Тыпзаліў 
Плошча320 000 км²
УпадаюцьЧаўпхрая, Меконг, Тапі 
Сіямскі заліў (Індыйскі акіян)
Сіямскі заліў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія і экалогія правіць

Заліў адасабляе ўсход паўвострава Індакітай ад Малайскага паўвострава. Берагавая лінія пачынаецца на ўсходзе ў мыса Бай-Бунг у В’етнаме і канчаецца ў раёне малайскага горада Ката-Бару на паўднёвым захадзе. З паўднёва-ўсходняга боку Сіямскі заліў пераходзіць у Паўднёва-Кітайскае мора, а яго агульная плошча складае прыкладна 320 000 км².

На поўначы ўтварае Бангкокскі заліў (бухту), у якую ўпадае рака Чаўпхрая. Другая вялікая рака — Тапі, пачынаецца на схілах гары Луанг і ўпадае ў Сіямскі заліў каля горада Суратхані, утвараючы шырокі эстуарый. Большая частка ўзбярэжжа Цэнтральнага Тайланда цярпіць ад эрозіі, але з-за працяглай седыментацыі яно ўсё больш прасоўваецца на поўдзень. Глыбіня мора на адлегласці 10-20 км ад узбярэжжа складае толькі 11 м, сярэдняя глыбіня заліва каля 45 м, а найбольшая не перавышае 80 м. У перыяд найбольшай магутнасці апошняга ледніковага перыяду тэрыторыя заліва знаходзілася вышэй узроўню мора і з’яўлялася працягам цяперашняй нізіны каля ракі Чаўпхрая.

Салёнасць заліва даволі нязначная, гэта абумоўлена шэрагам прычын:

  1. Цячэнне ўнутры заліва вельмі павольнае, таму яно не спрыяе водаабмену з асноўнай акваторыяй.
  2. Вялікую ролю іграе значны прыток рачной прэснай вады, што выносяць у заліў рэкі Тапі, Чаўпхрая і шэраг невялікіх вадатокаў. Разам з тым утрыманне солі даволі моцна залежыць ад перыяду: у час летняга мусону, калі рачны сцёк дасягае максімуму, салёнасць падае да 2,95—3,05 %, у зімовы час разам з памяншэннем рачнога сцёку салёнасць павялічваецца і дасягае 3,35—3,55 %.
  3. Таксама салёнасць вельмі моцна залежыць ад часткі заліва дзе яна вымяраецца. Ёсць залежнасць, паводле якой салёнасць павялічваецца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход (з глыбіні заліва да выхаду з яго).
  4. Павелічэнне салёнасці адбываецца таксама з павелічэннем глыбіні, прыкладна з 50 м у заліў пранікае больш салёная вада з Паўднёва-Кітайскага мора.

Тэмпература вады перыядычна мяняецца на працягу года (20—29 °C).

Астравы Сіямскага заліва правіць

  1. Архіпелаг Чанг.
  2. Бе (Такіеў) — востраў належыць Камбоджы, уваходзіць у яе горад-правінцыю Сіануквіль. Паверхня пакрыта лесам, Найвышэйшая кропка — 63 м.
  3. Вай — востраў належыць Тайланду і адносіцца да правінцыі Трат, з’яўляецца часткай марскога нацыянальнага парка Му-Ко-Чан. Даўжыня калі 6 км, шырыня — 1,5 км у самым шырокім месцы.
  4. Чанг (тайск. เกาะช้าง, літаральна — «Слон») — адзін з найвялікшых астравоў Тайланду, адносіцца да правінцыі Тарт.
  5. Русэ.
  6. Срамаоць (Шэналь).
  7. Тао.
  8. Самуй (тайск. เกาะสมุย) — адзін з найбольшых астравоў заліва, належыць Тайланду. Плошча вострава — 228,7 км², найбольшая вышыня — 638 м.
  9. Пханган.

Жывёльны свет правіць

Паводле фаўністычнага раянаваннем акваторыя Сіямскага заліва адносіцца да Інда-Малайскай зоагеаграфічнай вобласці.

Да буйных драпежнікаў адносяцца акулы і грабністы кракадзіл.

На астравах Сіямскага заліва пражывае падвід чапляў — усходняя рыфавая чапля.

Даволі высокая тэмпература вады спрыяла ўтварэнню каралавых рыфаў, але цяпер яны знаходзяцца пад пагрозай знікнення з-за павелічэння тэмпературы вады, выкліканага, магчыма, г.зв. «глабальным пацяпленнем».

Эканоміка правіць

З пункту гледжання эканомікі заліў з’яўляецца найбуйнейшым рыбалоўным рэгіёнам Тайланда. Тут здабываюць скумбрыю, селядцоў, вядзецца вылаў акул.

Ёсць невялікія радовішчы нафты і газу.

У 2-й палове ХХ стагоддзя рэгіён пачаў набываць рэкрэацыйнае значэнне: павялічылася колькасць турыстаў, пачалі стварацца нацыянальныя паркі і ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі. Ужо ў 1970-х—1990-х гадах невялікі рыбацкі пасёлак Патая здолеў развіцца ў адзін з найбуйнейшых у краіне цэнтраў міжнароднага турызму.

Паблізу ад вострава Самуй знаходзіцца востраў Пханган, вядомы сваёй штомесячнай пляжнай вечарынкай «Full Moon Party» (Вечарынка на поўню), якая доўжыцца тры ночы і збірае тысячы прыхільнікаў са ўсяго свету.

Для аматараў дайвінгу сапраўдным раем з’яўляецца востраў Тао, які знаходзіцца паблізу ад вострава Самуй, ён лічыцца адным з найлепшых дайвінгавых месцаў ва ўсёй Паўднёва-Усходняй Азіі.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць