Сяргей Аляксеевіч Капроў
Сяргей Аляксеевіч Капроў (нар. 31 жніўня 1946, г. Міяс, Чалябінская вобласць) — беларускі архітэктар.
Сяргей Аляксеевіч Капроў | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 жніўня 1946 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія правіць
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1970 годзе. Працаваў старшым архітэктарам у Белпрампраекце, з 1973 года — намеснік начальніка аддзела горадабудаўніцтва і раённай планіроўкі Дзяржбуда БССР, з 1975 года — старшы рэферэнт у Савеце Міністраў БССР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Член КПСС з 1974 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць правіць
Асноўныя працы: вытворчы комплекс завода «Фермаш» у Бабруйску, завод карданных валаў у Гродне, 2-я чарга комплексу БелАЗ у Жодзіне, прадпрыемства «Мінгарсвятло», рэканструкцыя завода «Прамэнерганаладка» ў Мінску (1970-я гады, у аўтарскім калектыве), інтэр’еры залаў Дома ўрада БССР (1970—1983). Адзін з аўтараў каталога «Праекты мемарыяльных памятных знакаў» (Мінск, 1981).
Зноскі
Літаратура правіць
- Капров Сергей Алексеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)