Табуларый (лац.: tabularium) — дзяржаўны архіў у Старажытным Рыме, у якім захоўваліся народныя пастановы і іншыя дзяржаўныя акты (лац.: tabulae publicae).

Першапачаткова ў Рыме не існавала дзяржаўнага архіва, tabulae выстаўляліся на форуме ці на Капітоліі. Па меры павелічэння колькасці tabulae, былі арганізаваны розныя табуларыі: senatusconsulta і plebiscita захоўваліся ў храме Цэрэры у даліне паміж Палацінам і Авенцінам блізка ад Circus Maximus, фінансавыя акты — на Капіталійскай гары ў храме Сатурна, foedera — на Капітоліі — у асобым табуларыі. У 83 г да н.э., падчас міжусобных войн Сулы, Капітолій быў пашкоджаны пажарам, якія знішчылі тую частку храма Сатурна, у якім знаходзіўся табуларый. У 78 да н.э. побач з храмам Сатурна Квенцій Лутацый Катул пабудаваў агульны дзяржаўны архіў (лац.: tabularium ці aerarium Saturni), рэшткі якога захаваліся да нашых дзён. Акрамя гэтага архіва, у Рыме існавалі асобыя архівы як у асобных гарадах Італіі (муніцыпальныя архівы), так і ў галоўных гарадах кожнай правінцыі (правінцыйныя архівы), а таксама асобыя архівы для розных свецкіх і духоўных карпарацый, напрыклад для аўгураў, жрацоў і г. д. Імператары мелі асобыя tabularium Caesaris.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць