Табун (хімічная зброя)

хімічнае злучэнне

Табу́н[1] (этылавы эфір дыметыламіда цыянафосфарнай кіслаты) — фосфарарганічнае злучэнне. Атрутнае рэчыва нервова-паралітычнага дзеяння. Выклікае моцны міёз.

Табун (хімічная зброя)
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула C₅H₁₁N₂O₂P
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 77-81-6
PubChem 6500
SMILES
ChemSpider 6254

Бясколерная рухомая вадкасць тэмпература кіпення 220 (240[2][1], каля 230[3]) °C, тэмпература плаўлення −50[1][3] (−48[2]) °C. Шчыльнасць 1077,8 кг/м³[1] (1087 г/см³[3]). Дрэнна раствараецца ў вадзе (каля 12 %), добра ў арганічных растваральніках.

Сінтэз і ўласцівасці правіць

Табун атрымоўваюць паслядоўным узаемадзеяннем хлорвокісу фосфара POCl3 са злішкам дыметыламіна, потым з этанолам і цыянідам калію:

POCl3 + 2(CH3)2NH   (CH3)2NP(O)Cl2 + (CH3)2NH•HCl
(CH3)2NP(O)Cl2 + C2H5OH   (CH3)2NP(O)ClOC2H5 + HCl
(CH3)2NP(O)ClOC2H5 + KCN   (CH3)2NP(O)(CN)OC2H5 + KCl

Упершыню атрымаў нямецкі хімік Герхард Шрадэр.

Павольна гідралізуецца вадой, у кіслым асяроддзі гідроліз паскараецца, пры гэтым адбываецца адўчапленне дыэтыламіднай групы:

(CH3)2NP(O)(CN)OC2H5 + H2O + HCl   (CH3)2NH•HCl + HOP(O)(CN)OC2H5

Хутка гідралізуецца ў растворах шчолачаў, адшчапляе цыянід-іён:

(CH3)2NP(O)(CN)OC2H5 + NaOH   (CH3)2NP(O)(OH)OC2H5 + NaCN

Лёгка ўзаемадзейнічае з растворамі аміяку і амінаў, што выкарыстоўваецца для дэгазацыі табуна. Прадукты дэгазацыі з’яўляюцца ядавітымі, бо ўтрымоўваюць солі сінільнай кіслаты.

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

Літаратура правіць