Тадэа Гадзі (італ. Taddeo Gaddi; 1290, Фларэнцыя — 1366, там жа) — італьянскі мастак і бацька мастакоў Джавані, Аньёла і Нікола Гадзі.

Тадэа Гадзі
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Taddeo Gaddi
Дата нараджэння 1300[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1366[2]
Месца смерці
Бацька Гада Гадзі[d]
Дзеці Аньёла Гадзі[d], Niccolò Gaddi[d] і Giovanni Gaddi[d]
Род дзейнасці мастак, архітэктар
Уплыў Джота дзі Бандонэ[4] і Гада Гадзі[d]
Уплыў на Антоніа Венецыяна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
З’яўленне анёла святару. Фрэска ў базіліцы Санта-Крочэ. 1338. Фларэнцыя

Тадэа Гадзі вучыўся ў свайго бацькі, мастака Гадо Гадзі, пазней працаваў у Джота ды Бандонэ, а прыблізна з 1330 стаў самастойным мастаком ў Фларэнцыі. У 1347 згадваецца на чале спісу лепшых мастакоў Фларэнцыі. Гадзі перасягнуў свайго настаўніка па жвавасці малюнкаў, але не па вытанчанасці каларыту. Яго малюнкі часта таропкія і няправільныя. Яго галоўны твор — «Жыціе Мадоны» у капэле Баранчэлі ў фларэнційскай базіліцы Санта-Крочэ. Акрамя яго заслугоўваюць згадкі трыпціх «Мадонна на троне» (Берлін), «Вечар» у Санта-Крочэ, «Мадонна са святымі» ў царкве Санта-Трыніта ў Фларэнцыі, трыпціх «Мадонна са святымі» 1366 (Неапаль), фрэскі са сцэнамі з жыцця св. Францыска ў царкве Сан-Франчэска ў Пізе 1342 г. Магчыма, Гадзі выконваў і архітэктурныя працы.

Мастаком стаў і сын Тадэа Гадзі — Аньёла Гадзі.

Зноскі

  1. Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 8 кастрычніка 2022.
  2. BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
  3. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  4. http://www.nga.gov/content/ngaweb/Collection/artist-info.1327.html

Спасылкі правіць