Тадэвуш Даленга-Мастовіч

Тадэ́вуш Дале́нга-Масто́віч (польск.: Tadeusz Dołęga-Mostowicz, псеўданім: Т. М.; 10 жніўня 1898, хут. Акунёва, цяпер Глыбоцкі раён — верасень 1939) — пісьменнік, журналіст.

Тадэвуш Даленга-Мастовіч
польск.: Tadeusz Dołęga-Mostowicz
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 жніўня 1898(1898-08-10)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 верасня 1939(1939-09-20)[1] (41 год) ці 22 верасня 1939(1939-09-22)[3] (41 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік, сцэнарыст
Гады творчасці з 1930
Мова твораў польская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Бацька Тадэвуша — Стэфан, арандаваў маёнтак, дзе вёў узорную гаспадарку, якая лічылася адной з лепшых у акрузе. Успаміны пра дзяцінства, якое прайшло ў атмасферы дабрабыту і спакою, і пра асяроддзе, у якім жыла мясцовая шляхта, ляжаць у аснове многіх аповесцяў Т. Даленга-Мастовіча. Пазней сям’я перабралася ў Глыбокае. Глыбоцкі дом Мастовічаў быў на вуліцы Кракаўскай (цяпер на тым месцы дом № 2 па вул. Савецкай).

Пачатковую адукацыю атрымаў дома, потым вучыўся ў Віленскай гімназіі, якую скончыў у 1915 г. Падчас вучобы ў гімназіі ўдзельнічаў у нелегальных патрыятычных арганізацыях. Падчас вучобы ў Кіеўскім універсітэце быў членам польскай ваеннай арганізацыі. Падчас Грамадзянскай вайны, у 1919 годзе Т. Даленга-Мастовіч добраахвотнікам пайшоў у польскую армію, дзе служыў да 1922 года. З 1922 жыў у Варшаве, у 1922—1926 супрацоўнік, а потым рэдактар газеты «Rzecz Pospolita», займаўся літаратурнай творчасцю. Ужо пач. 1925 г. на старонках гэтай газеты з’яўляюцца артыкулы і фельетоны, падпісаныя псеўданімам Т.М.. У тым жа 1925 з’яўляюцца і першыя апавяданні. У 1926 пісаў пад новым псеўданімам — Далэнга. У гэты час пачынаецца яго кар’ера як журналіста, фельетаніста, пісьменніка. Т. Даленга-Мастовіч актыўна выступаў супраць рэжыму Ю. Пілсудскага, у з’едлівых гумарэсках выкрываў антыдэмакратычную дзейнасць уладаў, за што аднойчы быў схоплены на вуліцы і жорстка збіты.

Падчас 2-й сусветнай вайны Т. Даленга-Мастовіч паблізу румынскай граніцы арганізаваў міліцыю, якая ў адсутнасць улады забяспечвала грамадскі парадак і бяспеку жыхароў мястэчка Куты. Трагічна загінуў у верасні 1939 г. пры невядомых акалічнасцях. Па адной з версій, пры выездзе з мястэчка ён быў ва ўпор расстраляны савецкім салдатам. Па іншай версіі, ён загінуў пад Львовам ад шалёнай кулі.

Творчасць правіць

Пісаў на польскай мове. У 1924 пачаў пісаць вялікія творы. Вядомасць прынёс першы раман — «Кар’ера Ныкадыма Дызмы» — вострая сатыра на грамадска-палітычнае жыццё Польшчы часоў рэжыму Ю. Пілсудскага, падзеі рамана адбываецца ў Заходняй Беларусі. У 1932 надрукаваныя аповесці «Ківоны», «Чэкі без аплаты», «Пракурор Аліцыя Горн» — у творах дадзеная характарыстыка палітычных з’яў тагачаснай Польшчы, жыцця мяшчанскага асяроддзя. Аўтар раманаў «Браты Дальч і Ко» (1933), «Свет пані Маліноўскай» (1934), «Знахар» (1937), «Прафесар Вільчур» і «Дзённік пані Ганкі» (1939) і інш.

У 1934 пачынаецца супрацоўніцтва Т. Даленга-Мастовіча з кінематографам. Да 1939 з 16 яго твораў было экранізавана 8. Найбольш папулярныя творы-сцэнарыі для фільмаў: «Іх дзіця», «Тры сэрцы», «Прафесар Вільчур». Беларускім гледачам найбольш вядомы фільм «Знахар».

Ушанаванне памяці правіць

 
Мемарыяльная дошка у Глыбокім

У 1978 г. рэшткі Т. Даленга-Мастовіча былі перапахаваны ў Варшаве на Павонзкавых могілках. У 1998 г. да 100-гадовага юбілею ў Глыбокім адбыўся вечар памяці пісьменніка, арганізаваная выстаўка яго кніг. У Глыбокім на доме № 2 па вул. Савецкай у памяць Т. Даленга-Мастовіча ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Беларускія пераклады правіць

  • Знахар: раман-фільм / Тадэвуш Далэнга-Мастовіч. — Вільнюс : Логвінаў, cop. 2016. — 290, [1] с. — (Калекцыя «ПрайдзіСвета») -- пераклады Ганны Янкуты, Марыны Казлоўскай, Марыі Пушкінай, Марыны Шода.
  • Навуковае даследаванне класікі польскай літаратуры пачатку XX ст. з узорным перакладам: Тадэвуш Далэнга-Мастовіч «Кар’ера Нікадыма Дызмы» / Цэнтр лінгвакраіназнаўства «Студыя-Мовія», Лабараторыя літаратурнага перакладу; [навуковы рэдактар Інэса Кур'ян; пераклад з польскай мовы: Інэса Кур’ян, Наталля Кучмель, з удзелам Алеся Емяльянава; малюнкі Жоржа Барб’е]. — Мінск: ІВЦ Мінфіна, 2017. — 371, [1] с. : іл. ; 24 см. — На вокладцы: Сенсацыйнае чытанне. Класіка з каментарамі. — Бібліяграфія: c. 307. — Каментарыі і заўвагі: с. 308—371. — 25 экз. — ISBN 978-985-7168-65-1.
  • Кар’ера Мікадзіма Дызмы. Тадэвуш Далэнга-Мастовіч. — Вільня : Logvino literatūros namai, 2023. — 380 с. ISBN 978-609-492-009-7 -- пераклаў Алесь Емяльянаў-Шыловіч.

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Tadeusz Mostowicz (Dołęga-Mostowicz) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 9 снежня 2019.

Літаратура правіць

  • Даленга-Мастовіч Тадэвуш // Энцыклапедыя ЛіМ. — Мн., 1984—1987. — Т. 1-5., 3 т.
  • Кулажанка Л., Мальдзіс А., Сачанка С. Літаратурныя мясціны Беларусі: Краязн. даведнік: У 3 кн. Кн. 1.: Брэсц., Віцеб. і Гомел. вобл. — Мн.: БелЭн, 2000. — 288 с.
  • Ермалёнак В. А. Тадэвуш Далэнга-Мастовіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага раёна. — Мн.: БелЭн, 1995. — 454 с.: іл.

Спасылкі правіць