Таксідэрмі́я[1][2] (ад стар.-грэч.: τάξις + δέρμα) — спосаб вырабу чучал жывёл.

Таксідэрмія
Выява
Матэрыял труп жывёлы[d], кансерванты[d] і вацін[d]
Вырабляе mounted animal[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
У экспазіцыі Дарвінаўскага музея ў Маскве

Уключае кансервацыю і рэканструкцыю аб’ектаў жывёльнага свету. У выніку вырабляецца аб’ёмнае чучала, аднаўляецца знешні выгляд жывёлы або цэлай біягрупы.

Адмыслова апрацаваную і падрыхтаваную скуру жывёлы напаўняюць мяккім матэрыялам (пакулле, вата, пеннаполіурэтан) або нацягваюць яе на цвёрды каркас (мадэль жывёлы). Каркас уяўляе сабой копію фігуры жывёлы ў зададзенай позе, зробленую альбо спосабам накруткі на каркас з мяккага матэрыялу, альбо з металічнай сеткі, пап’е-машэ, пластмасы, мантажнай пены.

Таксідэрміяй займаюцца музеі, запаведныя і паляўнічыя гаспадаркі, аматары і іншыя.

Зноскі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць