Такту
Такту (балг.: Токту) — хан Балгарыі.
Такту | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Токту | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Умор | ||||||
Пераемнік | Паган | ||||||
Нараджэнне | VIII стагоддзе | ||||||
Смерць | 767 | ||||||
Род | Дула | ||||||
Бацька | Кермек[d][1] | ||||||
Дзейнасць | манарх |
Біяграфія правіць
Візантыйскі храніст патрыярх Нікіфар адзначаў у сваёй летапісе, што Такту быў «балгарынам, братам Баяна». Кіраваў усяго каля года. Мяркуецца, што ён паходзіў з балгарскай шляхты, якая выступала за варожую палітыку ў дачыненні да Візантыі. Аднак, перш чым ён пачаў праводзіць якую-небудзь канкрэтную палітыку, у краіне пачалося паўстанне. У канцы кіравання яму прыйшлося ратавацца ўцёкамі, але абраў для ўцёкаў кірунак процілеглы Візантыі — ён бег у землі на поўнач ад Дуная, дзе і загінуў разам са сваімі прыхільнікамі.
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Літаратура правіць
- Андреев Й., Болгарские ханы и цари (VII—XIV в.). София, 1987