Такт[1][2] (фр.: tact ад лац.: tactus — дотык, адчуванне) — пачуццё меры, якое падказвае найбольш правільны падыход, найбольш далікатную лінію паводзін у адносінах да каго-небудзь або чаго-небудзь, уменне трымаць сябе належным чынам, у адпаведнасці з правіламі этыкету і этычнымі нормамі.

Тактоўнасць — адна з рыс характару чалавека. Тактоўны чалавек прыцягвае да сябе навакольных, умее зрабіць так, каб людзям было добра побач з ім.

Зноскі

Літаратура правіць