Талаі
Тала́і, або куану́а (саманазвы: Tolai літаральна "сябра", kuanua літаральна "сапраўдная зямля") — меланезійскі народ, карэннае насельніцтва часткі архіпелага Бісмарка. Агульная колькасць (2015 г.) - 121 000 чал.[1]
Талаі, куануа (Tolai, kuanua) | |
Фота каля 1918 г.
| |
Агульная колькасць | 121 тыс. (2015 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Папуа — Новая Гвінея |
Мова | талаі |
Рэлігія | анімізм, культ продкаў, хрысціянства |
Блізкія этнічныя групы | ні-вануату |
Талаі насяляюць паўночны ўсход вострава Новая Брытанія, а таксама суседнія невялікія астравы. У мінулым не мелі адзінай саманазвы. Сучасныя назвы tolai і kuanua былі дадзены еўрапейскімі місіянерамі і канчаткова замацаваліся толькі напярэдадні другой сусветнай вайны.
Асноўны гаспадарчы занятак — земляробства, на марскім узбярэжжы — рыбалоўства. Талаі знаходзіліся под моцным уплывам еўрапейскай культуры з 1870 г., калі на іх землях з'явіліся гандляры і хрысціянскія святары. Пад іх уплывам традыцыйная гаспадарка значна камерцыялізавалася. Доўгі час талаі займаліся вытворчасцю копры. З сярэдзіны XX ст. асноўны прыбытак дае вырошванне какава. Многія талаі жывуць і працуюць у гарадах. Да прыходу еўрапейцаў адзінай палітычнай арганізацыі не мелі. Галоўную ролю ў грамадскім жыцці адыгрывалі вясковыя абшчыны і родавыя правадыры. Адлік сваяцтва вядзецца як па мужчынскай, так і жаночай лініі. Аднак роды фарміруюцца па лініі маці.
Талаі знакаміты сваімі яркімі і экспрэсіўнымі танцамі, якія раней мелі сакральны характар і арганізоўваліся падчас мужчынскіх святаў балагуан або святаў матаматам, прысвечаных духам прыроды.
Зноскі
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Талаі
- Countries and Their Cultures: Tolai
- Tolai – Iatapal Cultural group Архівавана 29 снежня 2014.
- Tolai tubuan and dukduk masks, East New Britain Province
- Tolai Myths of Origin Архівавана 27 лютага 2015.