Тамаграфія

метад даследавання ўнутраных структур

Тамагра́фія[1] (ад стар.-грэч.: τομή — частка, слой і γράφω — пішу) — метад паслойнага даследавання ўнутранай структуры аб’екта з атрыманнем адлюстравання яго паслядоўных «зрэзаў» (тамаграм).

Камп’ютарны тамограф
Тамаграма батарэі сілкавання тыпу «Крона»

Вылучаюць лазерную, рэнтгенаўскую, пазітронна-эмісійную, акустычную, магнітна-рэзанансную, квантавую тамаграфію і іншыя.

Тамаграфія выкарыстоўваецца ў медыцынскай дыягностыцы, дэфектаскапіі, даследаванні ўнутранай будовы розных аб’ектаў.

Зноскі

Літаратура правіць