Тамаза Альбіноні

Тамаза Альбіноні (італ.: Tommaso Albinoni; 8 чэрвеня 1671 — 17 снежня 1750) — італьянскі кампазітар і скрыпач-віртуоз. Адзін з вядомых майстроў музыкі барока.

Тамаза Джавані Альбіноні
італ.: Tomaso Albinoni
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Tomaso Giovanni Albinoni
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1671(1671-06-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 студзеня 1751(1751-01-17)[1][2][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна  Італія
Музычная дзейнасць
Педагог Giovanni Legrenzi[d]
Прафесіі кампазітар, скрыпач, кіраўнік спевам, драматург, пісьменнік
Інструменты скрыпка
Жанры опера і сімфонія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Аўтар звыш 50 опер на гісторыка-міфалагічныя сюжэты (б. ч. згублены) і каля 40 сольных кантат у оперным стылі. Вядомасць набылі інструментальныя творы, б. ч. выдадзеныя пры жыцці: звыш 150 санат, сімфоній, сюіт (balletti), канцэртаў для розных (пераважна струнных) складаў. І. С. Бах напісаў на тэмы Т. Альбіноні 4 фугі для клавіра (BWV 946, 950, 951 і 951a). Папулярнае «Адажыо Альбіноні» для струнных і аргана насамрэч складзена ў 1940-х гг. музыказнаўцам Р. Джадзота на аснове фрагмента рукапісу кампазітара.

Зноскі

  1. а б в г Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 46. — ISBN 978-2-221-06888-5
  2. а б Tommaso Albinoni // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

Літаратура правіць

  • Selfridge-Field, Eleanor, Instrumental Music from Gabrielli to Vivaldi (1975);
  • Stoeving, Paul, The Violin: Its Famous Makers and Players (1970)


Спасылкі правіць

  • Easybyte — свабодная, няцяжкая аранжоўка «Adagio in G-moll» плюс выява міді.
  • http://classic.chubrik.ru/Albinoni/ Адажыа соль-мінор, дырыжуе фон Караян, у Архіве класічнай музыкі