Тамара Георгіеўна Шчарбачэвіч

Тамара Георгіеўна Шчарбачэвіч (нар. 15 верасня 1961, п. Паўлаўскі Карасуцкага раёна Кустанайскай вобласці, Рэспубліка Казахстан) — беларускі педагог, член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Тамара Георгіеўна Шчарбачэвіч
Нараджэнне 15 верасня 1961(1961-09-15) (62 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла Мінскі інстытут культуры (рэжысёр масавых свят), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка (выкладчык гісторыі).

Працоўную дзейнасць пачала матальшчыцай на Дзяржынскай тэкстыльнай фабрыцы. Была вучаніцай кантралёра на маторарамонтным заводзе ў горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці. Працавала загадчыкам клуба Мінскага авіяцыйнага тэхнічнага вучылішча грамадзянскай авіяцыі, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдніх школ № 68 і 85 горада Мінска, дырэктарам сярэдняй школы № 172 горада Мінска. Займала пасады дырэктара Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Я.Коласа, дырэктара ўстановы адукацыі «Мінскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 55 будаўнікоў».

Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакамі «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», «За заслугі ў будаўніцтве»[1].

Зноскі