Танатас і Эрас
«Танатас і Эрас» (руск.: Танатос и Эрос) ― беларускі кінаальманах , які складаецца з 5 навел і зняты пад куратарствам Андрэя Кудзіненкі[1].
Танатас і Эрас | |
---|---|
Жанр | anthology film[d] |
У галоўных ролях |
|
Працягласць | 44 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 2016 |
Змест альманаха правіць
- «Праверка на дарозе» ― рэж. Аляксандр Дэбалюк
- «Адамаў яблык» ― рэж. Алена Ясінская
- «Belarusian porn» ― рэж. Януш Гаўрылюк (польск.: Janusz Gawryluk)
- «Яечня па-беларуску» ― рэж. М. Бродскі, В. Целяшэўская
- «Вянок» ― рэж. Павел Нядзведзь
У ролях правіць
Акцёр | Роля |
---|---|
Андрэй Кудзіненка |
Здымачная група правіць
- куратар ― Андрэй Кудзіненка
Удзел у фестывалях правіць
Кінаальманах «Танатас і Эрас» быў зняты з конкурснай праграмы 23-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» арганізатарамі з-за навелы «Яечня па-беларуску»[2]. Прычынай такога кроку стала тое, што Рэспубліканская экспертная камісія па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці пры Міністэрстве культуры прыняла рашэнне аб забароне гэтага фільма да паказу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Быў прапанаваны варыянт удзелу кінаальманаха ў конкурснай праграме без дадзенай навелы, але Андрэй Кудзіненка адхіліў такі варыянт з-за таго, што такім чынам парушаецца агульная канцэпцыя фільма[2]. Кінаальманах быў запрошаны для ўдзелу ў 25 кінафестывалі «Кінашок ».
Зноскі
- ↑ "Эрос и танатос под запретом. Что смотреть на Bulbamovie – и чего на нем не покажут"(руск.). «Беларусский журнал». 21 кастрычніка 2016. Архівавана з арыгінала 14 красавіка 2021. Праверана 2021-02-13.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- «Танатос и Эрос» на YouTube
- «Танатос и Эрос» на «Facebook»
- «Танатос и Эрос» на сайце «Минская школа киноискусства»