Тангла — горны хрыбет цэнтральнай частцы Тыбецкага нагор'я ў Кітаі.

Краявід гор у Цынхаі.

Максімальная вышыня дасягае 6555 м. Горы складзены галоўным чынам вапнякамі і гліністымі сланцамі. Уласціва спалучэнне купалападобных вяршынь і спадзістых схілаў, пакрытых каменнымі разваламі, якія перамяжоўваюцца з шырокімі пласкадоннымі катлавінамі на вышынях 4700-5400 м. Моцныя вятры. На вяршынях ледавікі. Пераважаюць ландшафты высакагорных стэпаў і халодных пустынь.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі правіць