Таніны

Дубільныя рэчывы

Тані́ны — група фенольных злучэнняў расліннага паходжання, якія змяшчаюць вялікую колькасць гідраксільных груп. Паводле хімічнай будовы — складаныя эфіры фенолкарбонавых кіслот (напрыклад, галавай) з многаатамнымі спіртамі (напрыклад, глюкозай), кандэнсаваныя фенолы і інш.

Лупіна граната багатая на таніны (дубільныя рэчывы).

Прысутнічаюць у кары, драўніне, лісцях і/або пладах многіх відаў раслін (напрыклад, у кары дуба да 20 % танінаў, вярбы да 13 % танінаў). Таніны атрымліваюць таксама з лісця скумпіі[1]. Маюць вяжучыя ўласцівасці. Асаджваюць бялкі з раствораў. Прыгнятаюць рост многіх патагенных для раслін мікраарганізмаў, ахоўваюць расліны ад паядання жывёламі. Выкарыстоўваюцца пры дубленні скур, у медыцыне.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі правіць