Таполя[4] (Populus) — род лістападных дрэў сямейства вярбовых.

Таполя

Populus ×canadensis.
Агульны выгляд дарослай расліны.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Populus L.

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22444
NCBI  3689
EOL  39565
GRIN  g:9759
IPNI  36051
FW  55955

Батанічнае апісанне правіць

Дрэвы вышынёй да 40 м, дыяметрам да 2 м. Крона шатрападобная, яйкападобная або пірамідальная. Лісце шырокае, чараньковае, ланцэтнае, рамбічнае або дэльтападобнае. Кветкі ў звіслых цыліндрычных каташках, ветраапыляльныя. Плод — каробачка.

Светлалюбныя, хуткарослыя, газа- і дымаўстойлівыя дрэвы.

Арэал правіць

На Беларусі распаўсюджаны таполя белая, або серабрыстая (Populus alba), ясакар (Populus nigra) і асіна (Populus tremula). Растуць у далінах рэк, у лясах, хмызняках; вырошчваюцца як дэкаратыўныя. Цвітуць у красавіку-маі.

У садах і парках больш за 10 інтрадукаваных відаў. Найбольш пашыраны таполі канадская (Populus ×canadensis), пірамідальная (Populus pyramidalis), лаўралістая (Populus laurifolia), бальзамічная (Populus balsamifera), Сімана, або кітайская (Populus simonii), валасістаплодная (Populus trichocarpa).

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Entry for Populus L. (англ.). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0 (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2012. Праверана 21 кастрычніка 2010.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 102. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).