Тар’ей Весас

(Пасля перасылкі з Тар'ей Весас)

Тар'ей Весас (нарв.: Tarjei Vesaas; 20 жніўня 1897 - 15 сакавіка 1970) — нарвежскі паэт і навеліст.

Тар'ей Весас
нарв.: Tarjei Vesaas
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 жніўня 1897(1897-08-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 1970(1970-03-15)[1][3][…] (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Halldis Moren Vesaas[d]
Дзеці Olav Vesaas[d] і Guri Vesaas[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, раманіст, пісьменнік
Жанр раман, апавяданне, паэзія і п’еса
Мова твораў нованарвежская мова
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пісаў на працягу амаль пяцідзесяці гадоў, з 1923 па 1970 год. Яго творы напісаны на мове нюнорск. Персанажы апавяданняў Весаса звычайна простыя сельскія жыхары, якія выпрабоўваюць сур'ёзныя псіхалагічныя ўзрушэнні. Крытыкі лічаць, што героі твораў Весаса апісаны з незвычайнай глыбінёй. Ён часта апісваў эмацыйныя тэмы, такія як смерць, віна ці страх, і дзеянне разгортваецца на фоне нарвежскага пейзажу.

Тар'ей Весас дэбютаваў у 1923 творам «Дзіця чалавечае», але шырокую вядомасць атрымаў з публікацыяй ў 1934 годзе рамана «Вялікая гульня». Самымі вядомымі яго творамі лічацца «Ледзяны замак» (1963, прэмія Паўночнага Савета), гісторыя двух дзяўчат, паміж якімі развіваецца эмацыйная сувязь, якая сканчаецца трагічна, а таксама раман «Птушкі» (1957).

У 1960-х гадах тройчы намінаваўся на Нобелеўскую прэмію.

У лютым 1964 г. атрымаў літаратурную прэмію Паўночнага Савета за раман «Is-slottet» («Лядовы палац») «за асаджаны ў паўночным зімовым краявідзе раман «Лядовы палац», які ў праніклівы спосаб пераўтварае рэчаіснасць душы ў майстэрскі вобраз чалавечай самоты і памкнення да духоўнай блізкасці з іншым чалавекам»[4].

Творы правіць

  • Is-slottet / Tarjei Vesaas. — Oslo: Gyldendal, 1963. — 206 p.
  • Klokka i haugen / Tarjei Vesaas. — Oslo: O. Norli, 1929. — 117 p.
  • Løynde land: ei bok om Tarjei Vesaas / Olav Vesaas. — Oslo: J.W. Cappelen, 1995. — 484 p.: ill., ports., facsim.
  • Лядовы палац / Тар'ей Вэсас; [Пер. з нованарвежскай Я. Максімюк] // ARCHE Пачатак. — 2007. — № 5 (56). — Травень. — С. 137 — 220.

Зноскі

  1. а б Tarjei Vesaas // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Tarjei Vesaas // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Tarjei Vesaas // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Максімюк, Я. Трохі пра жыцьцё і творчасьць Тар'ей Вэсаса / Ян Максімюк // ARCHE Пачатак. — 2007. — № 5 (56). — Травень. — С. 126 — 136. — С. 135.