Тарас Багданавіч Дурай

украінскі футбаліст

Тарас Дурай (нар. 31 ліпеня 1984, Цярнопаль) — былы ўкраінскі футбаліст, абаронца.

Футбол
Тарас Дурай
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Тарас Багданавіч Дурай
Нарадзіўся 31 ліпеня 1984(1984-07-31)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 189 см
Вага 83 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Маладзёжныя клубы
1998—2001 Сцяг Украіны ДЮСШ Цярнопаль
Клубная кар’ера[* 1]
2002 Сцяг Украіны Бэрэжаны 4 (0)
2003—2009 Сцяг Украіны Ніва (Цярнопаль) 123 (10)
2009   Сцяг Украіны Зара (Луганск) 17 (0)
2010 Сцяг Украіны Валынь (Луцк) 1 (0)
2010   Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 9 (1)
2011—2012 Сцяг Украіны Зорка (Кіраваград) 22 (3)
2012 Сцяг Украіны Абалонь (Кіеў) 14 (2)
2013—2014 Сцяг Украіны Сумы 30 (2)
2014—2015 Сцяг Украіны Ніва (Цярнопаль) 26 (3)
2016 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 11 (0)
2017 Сцяг Беларусі Гомель 8 (0)
2017—2018 Сцяг Украіны Сумы 21 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 мая 2019.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Тарас Дурай нарадзіўся ў Цярнопалі, дзе і пачаў займацца футболам па прыкладзе старэйшага брата. Першым трэнерам юнака быў Уладзімір Філіп[2], які вырашыў узяць Дурая у спартшколу нават нягледзячы на ​​тое, што яго ўзроставай групы яшчэ не было і хлопцу даводзілася трэніравацца з ігракамі, на 2 гады старэйшымі за яго. У 1998 годзе правёў у ДЮФЛ па 1 гульні ў складзе СДЮШАР Ужгарад і СДЮШАР «Карпаты» (Львоў), аднак вярнуўся ў Цярнопаль. У 2001 упершыню пачаў прыцягвацца да гульняў цярнопальскай «Нівы», аднак абмежаваўся знаходжаннем у запасе, на полі так і не з’явіўшыся. У 2002 годзе прымаў удзел у спаборніцтвах аматараў у складзе «Сокала» (Бэрэжаны). Узімку 2003 года вярнуўся ў «Ніву», а 5 красавіка таго ж года дэбютаваў у складзе клуба ў матчы з «Нафтавіком» (Далына). У другой палове сезону 2006/07, пасля таго, як завяршыў кар’еру Любамір Ваўчук, Тарас стаў капітанам каманды.

Летам 2008 года знаходзіўся на праглядзе ў «Карпатах»[3], аднак львавянам не падышоў. Затое праз паўгода, падчас зімовага міжсезоння, перайшоў у шэрагі луганскай «Зары» на правах арэнды[4]. 14 сакавіка 2009 дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў паядынку супраць данецкага «Металурга». Летам таго ж года ездзіў на прагляд у крыварожскі «Крыўбас»[5], аднак застаўся ў Луганску, дзе і дайграў каляндарны год. Запомніўся тым, што ў матчы супраць кіеўскага «Дынама» 25 верасня 2009 падчас верхавой барацьбы локцем разбіў твар Андрэю Шаўчэнку, пасля чаго таго замянілі[6].

Зімой 2010 года ездзіў на прагляд у казахскі «Актабэ», у складзе якога выступаў на Кубку Садружнасці[7], аднак да падпісання кантракту справа так і не дайшла. Зрэшты, без працы Дурай не застаўся і далучыўся да луцкай «Валыні», у другой палове 2010 года гуляў у арэндзе ў беларускай «Белшыне». Пасля вяртання з арэнды паўгода знаходзіўся па-за футболам, пакуль не заключыў пагадненне з кіраваградскай «Зоркай», у складзе якой правёў 22 матчы і забіў 3 галы.

Транзітам праз кіеўскую «Абалонь» Тарас Дурай апынуўся ў «Сумах», з якімі падпісаў кантракт 23 красавіка 2013 года[8].

З 2014 па 2015 год зноў гуляў за «Ніву». 2 лютага 2016 года атрымаў статус свабоднага агента ў сувязі з роспускам цярнопальскай каманды. У сакавіку таго ж года прыбыў на прагляд у гродзенскі «Нёман» і ў канцы месяца падпісаў кантракт з беларускім клубам[9]. У складзе «Нёмана» трывала гуляў у аснове, аднак у ліпені 2016 года кантракт з беларускім клубам па пагадненні бакоў быў скасаваны[10].

У другой палове 2016 года заставаўся без клуба, а ў красавіку 2017 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[11]. У чэрвені стаў трывала гуляць у стартавым складзе. У ліпені 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[12].

У верасні 2017 года вярнуўся ў «Сумы». Пакінуў клуб па заканчэнні сезону 2017/18.

У красавіку 2019 года за ўдзел у дагаварных матчах рашэннем ФФУ быў назаўсёды адхілены ад футбола.

Зноскі

  1. Taras Duray // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. У крыніцах сустракаецца прозвішча «Філіпаў», аднак трэнерам Цярнопальскай СДЮШАР быў менавіта Уладзімір Філіп — Г. Гунтік. Філіп Володимир Миколайович // Тернопільський енциклопедичний словник : у 4 т. / редкол.: Г. Яворський та ін. — Тернопіль : Видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2004–2010. — ISBN 966-528-197-6. — С. 659.
  3. «Карпаты» просмотрят Дурая (руск.). «Football.ua». Праверана 29 червеня 2014.
  4. «Заря» дозаявила защитника «Нивы» (руск.). «Football.ua». Праверана 29 червеня 2014.
  5. «Кривбасс» отсеивает новичков (руск.). «Football.ua». Праверана 29 червеня 2014.
  6. «Динамо» продолжает побеждать (руск.). «Football.ua». Праверана 29 червеня 2014.
  7. Егише Меликян и Тарас Дурай определились (руск.). «Ua-Football». Праверана 29 червеня 2014.
  8. Тарас Дурай — игрок ПФК «Сумы» (руск.). Офіційний сайт ПФК «Суми». Праверана 29 червеня 2014.
  9. "Неман" заключил соглашение с Дураем (руск.). football.by. Праверана 19 красавіка 2016.
  10. "Неман" объявил о расторжении контракта с Дураем (руск.). football.by. Праверана 22 ліпеня 2016.
  11. Экс-защитник "Немана" подписал контракт с "Гомелем" (руск.). football.by. Праверана 21 красавіка 2017.
  12. "Гомель" не стал продлевать контракт с Дураем (руск.). football.by. Праверана 21 красавіка 2017.

Спасылкі правіць