Тарту (эст.: Tartu) — станцыя Эстонскай чыгункі ў павеце Тартумаа. Знаходзіцца ў горадзе Тарту на лініі Тапа — Койдула з адгалінаваннем Тарту — Валга.

Станцыя
Тарту
Валга — Тарту
Eesti Raudtee
Дата адкрыцця 1870[1]
Колькасць платформ 2
Колькасць пуцей 11
Код у АСКЧТ 084805
Код у «Экспрэс-3» 2600360
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

З моманту будаўніцтва чыгуначнай лініі Балтыйскі порт — Рэвель — Санкт-Пецярбург у 1870 годзе ідэя далучыць другі па велічыні горад Лівонскай правінцыі да новай грузавой і пасажырскай транспартнай артэрыі стала актуальнай. Асноўнымі ініцыятарамі будаўніцтва чыгуначнай лініі Тапа — Тарту былі мясцовыя вытворцы і гандляры, якім был неабходна чыгунка для перавозкі тавараў і сыравіны.

21 снежня 1874 года Кабінет міністраў Расійскай імперыі ад імя імператара Аляксандра II зацвердзіў права Балтыйскай чыгуначнай кампаніі на будаўніцтва і эксплуатацыю чыгуначнай лініі Тапа — Тэрбат (руск.: Тапс — Дерпт). Будаўніцтва чыгуначнай лініі было завершана 19 снежня 1876 года, і рух па гэтай лініі пачаўся, хаця лінія была афіцыйна ўведзена ў эксплуатацыю праз некалькі месяцаў, 25 чэрвеня 1877 года, і лінія была адкрыта для рэгулярнага руху 11 жніўня.

У першы год існавання лініі падарожжа ад Тарту да Таліна доўжылася 7 гадзін 30 хвілін.

У 1887 годзе чыгуначную лінію падоўжылі да Валгі, дзе яна была злучана з чыгуначнай лініяй Пскоў — Рыга (адкрыта ў 1889 годзе).

Тарту стаў вузлавой станцыяй у 1931 годзе. Чыгуначная лінія Тарту — Пячоры была пабудавана для забеспячэння прамога чыгуначнага руху паміж партамі Эстоніі і цэнтральнымі рэгіёнамі Расіі.

Зноскі

  1. Железнодорожные станции СССР. Справочник. — М.: Транспорт, 1981