Рэспубліка Татарстан (руск.: Республика Татарстан; татар.: Татарстан Республикасы, Tatarstan Respublikası) — суб’ект Расійскай Федэрацыі.

Татарстан
татар.: Татарстан
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Гімн National Anthem of the Republic of Tatarstan[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 30 жніўня 1990
Кіраўнік Аляксей Пясошын[d][2][3]
Насельніцтва
  • 3 894 120 чал. (1 студзеня 2021)
Плошча
  • 67 847 км²
Татарстан на карце
Часавы пояс MSD, Еўропа/Масква[d][4] і UTC+03:00
Код ISO 3166-2 RU-TA
Код аўтам. нумароў 16 і 116
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча 67836,2 км². Насельніцтва 3 786 400 чалавек па стане на (2010), гарадское — 74,5 % (2005). Шчыльнасць насельніцтва: 55,8 чал./км (2010). Большасць насельніцтва складаюць татары (52,92 %) і рускія (39,49 %). У складзе рэспублікі 43 раёна, 20 гарадоў (з іх 14 — рэспубліканскага падначалення), 21 пасёлак гарадскога тыпу, 897 сельскіх рад. Сталіца — горад Казань.

Геаграфія правіць

 
Краявід Мянзелінскам

У рэльефе вылучаюць 3 вобласці: Перадволжа (на правым беразе Волгі), Перадкам’е (на поўнач ад Камы) і Закам’е (на поўдзень і паўднёвы ўсход ад Камы). Каля 90 % тэрыторыі займаюць нізінныя раўніны; найбольшыя вышыні ў межах Бугульмінска-Белябееўскага (да 343 м) і Прыволжскага узвышшаў на правым беразе Волгі. Перадволжа і Вяцка-Камскі водападзел моцна раздзеленыя ярамі. На тэрыторыі Татарстана размяшчаецца частка Волга-Уральскай нафтагазаноснай вобласці, у межах якой знаходзяцца радовішчы нафты. Ёсць радовішчы бентанітавых глін, гіпсу, жвіру і іншых будматэрыялаў, торфу.

Клімат умерана кантынентальны. Сярэднія тэмпературы студзеня ад −13 °C на паўднёвых захадзе да −14,8 ° на поўначы і паўночным усходзе, ліпеня ад 18,6 °C на поўначы да 19,6 °C на поўдні. У Перадкам’і і Перадволжы выпадае 450 мм ападкаў у год, у Заходнім Закам’і — 400 мм. Вегетацыйны перыяд каля 170 сутак.

Агульная плошча вадаёмаў складае каля 5,2 % усёй тэрыторыі. Па тэрыторыі Татарстана працякаюць Волга (у межах Татарстана — 177 км), Кама (380 км), Белая (каля 60 км) і Вятка (каля 50 км); каля 120 малых рэк. У межах Татарстана знаходзіцца амаль палова Куйбышаўскага вадасховішча.

Звыш 16 % тэрыторыі Татарстана пакрыта лясамі, пераважна лісцянымі (81 % усіх лясоў); асноўныя масівы лясоў — у басейне рэк Зай, Шэшма, Чэрэмшан і на ўсходзе Перадкам’я.

 
Булгар

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць